26 красавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве радуюцца ракетнаму ўдару па сірыйскім рэжыме

13
У Маскве радуюцца ракетнаму ўдару па сірыйскім рэжыме
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Расейцы разлічваюць, што кошты нафты значна вырастуць.

Беларускі палітык, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка пракаментаваў сайту Charter97.org удары вядучых краін NATO па рэжыму Асада.

- Неабходна адзначыць два аспекты ў ацэнцы сітуацыі ў Сірыі і прычын нанясення ракетнага ўдару трох вядучых краін NATO па аб'ектах рэжыму Асада.

Першае. ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя проста не маглі не адрэагаваць на ўжыванне хімічнай зброі ў Думе. Хімічная зброя належыць да забароненых тыпаў ЗМЗ (зброя масавага паражэння). Адсутнасць рэакцыі на такія дзеянні сірыйскага рэжыму можа прывесці ў найбліжэйшай перспектыве і да ўжывання яшчэ больш страшнага тыпу ЗМЗ - ядзернай зброі, якой ужо валодаюць мінімум восем краін свету. Пра магчымасць выкарыстання тактычнай ядзернай зброі ў пэўных сітуацыях заяўлялі расейскія вайскоўцы і палітыкі. Таму не проста так у аперацыі адплаты за выкарыстанне ЗМЗ сірыйскім рэжымам удзельнічалі тры краіны NATO, якія валодаюць ядзернай зброяй.

Другі аспект. Расейская Федэрацыя зрабіла ўсё, каб такі ўдар адбыўся. Напраўду ў Маскве цяпер радуюцца таму, што адбылося. Хімічная атака ў Думе рушыла ўслед практычна адразу пасля ўвядзення санкцый ЗША супраць вядучых чыноўнікаў і бізнэсоўцаў Расеі. Гэтыя санкцыі вельмі адчувальныя для эканомікі РФ, але асновай існавання рэжыму Пуціна з'яўляюцца даходы ад продажу нафты і газу. Расея робіць усё, каб кошты нафты не падалі, а раслі. Пасля ўвядзення антыдэмпінгавых захадаў ЗША супраць Кітая кошты нафты ў свеце сталі імкліва падаць і Расея задзейнічала ўсе свае магчымасці, тузаючы за нітачкі сваіх марыянетак. Менавіта для таго, каб уплываць на кошты нафты, Расея некалькі гадоў таму актыўна ўмяшалася ў канфлікт у Сірыі, каб мець магчымасць ва ўсякі момант дэстабілізаваць сітуацыю на Блізкім Усходзе. Для гэтага цяпер выкарыстоўваецца «Хамас», які арганізуе прарыў шматтысячных маршаў палестынцаў на тэрыторыю Ізраіля. Для гэтага быў аддадзены загад «вагнераўскім» наймітам перайсці Еўфрат і напасці на амерыканцаў і іх хаўруснікаў. Для гэтага была праведзеная хімічная атака супраць мірнага насельніцтва ва Усходняй Гуце. Для гэтага Расея будзе падштурхоўваць Іран да актывізацыі вайны ў Сірыі і Іраку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках