26 красавiка 2024, Пятніца, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны жандар вяртаецца

10
Сусветны жандар вяртаецца
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

ЗША і іх хаўруснікі паказалі, што яны не маюць намер трываць злачынствы супраць чалавечнасці.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч у каментары сайту Сarter97.org удар ЗША, Францыі і Вялікай Брытаніі па рэжыму Асада:

- Па-першае, ЗША і іх хаўруснікі паказалі, што яны не маюць намер трываць злачынствы супраць чалавечнасці рэжыму Асада. Вельмі важны момант у тым, што краіны Захаду ўважаюць за недапушчальнае памяншэнне парога выкарыстання хімічнай зброі. Гэта вельмі зразумелы крок, бо хімічную зброю часам называюць ядзернай зброяй бедных. Хімічная зброя нележыць да зброі масавага паражэння. Відавочна, што пасля ўжывання хімічнай зброі, хтосьці дадумаецца выкарыстоўваць біялагічную, а затым і ядзерную. Таму быў дадзены гэты сігнал.

Па-другое, ЗША і хаўруснікі паказалі, што яны не гатовыя трываць дзеянні Расеі ў свеце і паказваюць гатоўнасць жорстка рэагаваць на гэтыя дзеянні. Фактычна гэта вялікая аднаразовая рэакцыя на ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША, расейскую агрэсію ва Украіне, атручэнне былога выведчыка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Вялікай Брытаніі.

Па-трэцяе, хаўруснікі паказваюць, што пасля разгрому ІДІЛ яны не сыдуць з Сірыі. Краіны Захаду будуць падтрымліваць супраціў рэжыму Асада, падтрымліваць сірыйскую апазіцыю. Заявы Трампа аб вывадзе войскаў ЗША з Сірыі - не сапраўдныя.

Па-чацвёртае, чарговым разам прадэманстраваная тэхналагічная і вайсковая перавага над расейскім і савецкім узбраеннем. Крылатыя ракеты «Тамагаўк», якія больш за 20 гадоў стаяць на ўзбраенні ЗША, могуць знішчаць і сыходзіць ад расейскіх СПА, якія стаяць на ўзбраенні ў войскаў Асада. Магчыма толькі выпадкова збіць гэтыя даўно не новыя ракеты.

Па-пятае, ЗША і хаўруснікі паказваюць, што не жадаюць наўпроставага канфлікту з Расеяй, таму ўдары не наносіліся па тэрыторыі, на якой знаходзяцца расейскія вайскоўцы.

Якія можна зрабіць высновы. На жаль, мы ўсе маем патрэбу ў сусветным жандары. Калі б пяць гадоў таму, калі сірыйскі рэжым выкарыстаў зарын, такі жандар даў жорсткі адпор, то не было б пяці мільёнаў сірыйскіх уцекачоў, не было б 500 тысяч ахвяраў вайны. Гарачая стадыя канфлікту ўжо даўно б скончылася.

З усіх арабскіх народаў сірыйцы найбольш еўрапеізаваныя. Я думаю, што сірыйскі народ змог бы выбраць дэмакратычную ўладу і годна жыць у сваёй краіне.

Але прэзідэнт Барак Абама пайшоў на дамоўленасці з расейскім кіраўніцтвам. Дамовіліся, што пад наглядам Расеі будзе ліквідаваная хімічная зброя. Усе гэтыя дамоўленасці прывялі да тысяч ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

Нягледзячы на ўсе перадвыбарчыя заявы Трампа, сусветны жандар вяртаецца.

- Як вы пракаментуеце заяву беларускага МЗС, які падтрымаў рэжым Асада?

- Беларускі рэжым цалкам залежны ад Крамля. Іншая рэакцыя магла раззлаваць гаспадара. Таму што беларускі рэжым - абсалютная марыянетка Пуціна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках