26 красавiка 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй: Мы падалі выразны сігнал тым, хто ўжыў хімічную зброю на вуліцах Брытаніі

1
Тэрэза Мэй: Мы падалі выразны сігнал тым, хто ўжыў хімічную зброю на вуліцах Брытаніі
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: JIM MATTIS/WIKIMEDIA COMMONS

Прэм'ер-міністр Брытаніі заявіла, што альтэрнатывы авіяўдару па Сірыі не было.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла на прэс-канферэнцыі 14 красавіка, што ракетныя ўдары па Сірыі былі накіраваныя супраць беспакаранага выкарыстання хімічнай зброі, паведамляе «Гордон» са спасылкай на ВВС.

Са слоў Мэй, «гэтыя ўдары тычацца стрымлівання варварскага выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі і за яе межамі».

Яна заклікала да захавання і ўмацавання нормаў, якія забараняюць выкарыстанне хімічнай зброі. Брытанскі прэм'ер дадала, што «выкарыстанне нервова-паралітычных агентаў на вуліцах Вялікай Брытаніі апошнімі тыднямі было часткай сітуацыі пагарды гэтымі нормамі». Мэй дадала, што «гэта таксама дасць выразны сігнал усім, хто мае намер беспакарана ўжываць хімічную зброю».

Прэм'ер Брытаніі заявіла, што Лондан «палічыў бы за найлепшае альтэрнатыўны шлях, але ў гэтым выпадку яго няма». З яе слоў, «мы не можам дазволіць нармалізаваць выкарыстанне хімічнай зброі ні ў Сірыі, ні ў Вялікай Брытаніі, ні ў іншых месцах».

Яна таксама паведаміла, што мае намер выступіць 16 красавіка ў брытанскім парламенце з заявай аб паветраных ударах. Мэй дадала, што было правільным ужыць захады ў Сірыі без кансультацый з парламентам з прычыны «ацэнкі аператыўнай бяспекі».

У ноч на 14 красавіка ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя нанеслі ўдары па трох аб'ектах у Сірыі. Спецаперацыя стала адказам на ўжыванне хімічнай зброі ў горадзе Думе ва Усходняй Гуце, дзе 7 красавіка загінула ад 70 да 100 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках