28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Екацярынбургу памёр журналіст, які напісаў пра ПВК Вагнера

21
У Екацярынбургу памёр журналіст, які напісаў пра ПВК Вагнера
МАКСІМ БАРАДЗІН

Максім Барадзін выпаў з акна сваёй кватэры.

У Екацярынбургу памёр журналіст Максім Барадзін, які першым напісаў пра смерць сябраў атрада ПВК Вагнера ў Сірыі. Ён памёр, не прыходзячы ў сябе, пасля падзення з акна, паведамляе «Радио Свобода».

Раней паведамлялася, што 13 красавіка Барадзін выпаў з акна сваёй кватэры на пятым паверсе. Ён атрымаў цяжкія траўмы, упаў у кому і быў дастаўлены ў бальніцу.

Паліна Румянцава, галоўная рэдактарка РІА "Новый день", у якім працаваў Барадзін, дапусціла, што смерць журналіста магла быць не выпадковасцю ці самагубствам.

"Каб зразумець, што адбылося, трэба атрымаць доступ у кватэру, мы займаемся гэтым. Калі з'явіцца хоць бы нейкі намёк на крымінал, мы ўсім паведамім", - сказала яна. Са слоў Румянцавай, для самагубства Барадзіна не было ніякіх падстаў.

Барадзін быў сярод журналістаў, якія распавялі пра гібель у Сірыі байцоў ПВК Вагнера з Асбеста пасля авіяўдару міжнароднай кааліцыі 7 лютага.

7 лютага ў раёне Дэйр-аль-Зора расейская групоўка з танкамі і артылерыяй перасекла ўзгодненую лінію дээскалацыі, што аддзяляе тэрыторыю рэжыму прэзідэнта Асада ад тэрыторыі, вызваленай "Дэмакратычнымі сіламі Сірыі", падтрыманымі ЗША. Падчас нападу быў нанесены зваротны ўдар артылерыяй і беспілотнікамі. Паведамлялася, што расейская групоўка спрабавала заняць нафтаперапрацоўчы завод, калі іх атакавала авіяцыя кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках