26 красавiка 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка папросіць Сусветнага патрыярха аб незалежнасці Украінскай царквы

8
Парашэнка папросіць Сусветнага патрыярха аб незалежнасці Украінскай царквы

Сёння Украіна як ніколі блізкая да царкоўнай аўтакефаліі.

Пра гэта 17 красавіка заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам парламенцкіх фракцый, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

Са слоў Парашэнкі, 9 красавіка ён наведаў Стамбул, дзе акрамя перамоў з кіраўніцтвам Турцыі сустрэўся са Сусветным патрыярхам Варфаламеем і чальцамі Сінода. Сустрэча доўжылася больш за сем гадзін.

«Я магу вам абвясціць прыемную навіну, што на сёння Украіна як ніколі блізкая да з'яўлення ўласнай аўтакефальнай памеснай царквы», - падкрэсліў прэзідэнт.

Парашэнка заявіў, што гэта пацвярджае пазіцыю патрыярха і чальцоў Сінода. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не можа пакуль раскрываць падрабязнасці перамоваў.

«Я як прэзідэнт прыняў пастанову звярнуцца да Сусветнага патрыярха з просьбай аб выданні томаса (указа, - рэд.) аб Украінскай незалежнай, дакладней, памеснай аўтакефальнай царкве», - заявіў ён.

Прэзідэнт заклікаў Раду падтрымаць ягоную ініцыятыву ў самыя кароткія тэрміны. Са слоў прэзідэнта, зварот падпісалі ўсе біскупы Украінскай праваслаўнай царквы (Кіеўскага патрыярхату) і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Парашэнка падкрэсліў, што калі будзе пастанова Рады, зварот прэзідэнта і царкоўных іерархаў, то заклік перададуць Варфаламею.

«Для таго, каб гэта было найбліжэйшым часам, на cаборы ў Сінодзе разгледжаная і прынятая адпаведная пастанова. Спадзяемся, што гэтая пастанова можа быць прынятая да святкавання 1030-годдзя хрышчэння Украіны-Русі», - заявіў Парашэнка.

Ва Украіне дзейнічае Украінская праваслаўная царква Кіеўскага і Маскоўскага патрыярхатаў, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква і шэраг цэркваў іншых канфесій.

У чэрвені 2015 года УПЦ КП і УАПЦ заяўлялі пра намер аб'яднацца, аднак архірэйскі сабор УАПЦ сарваў дамоўленасці.

У чэрвені 2016 Вярхоўная Рада ўжо звярталася да Варфаламея з просьбай выдаць указ аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Украіне.

Таксама парламент заклікаў патрыярха прызнаць несапраўдным акт 1686 года, як такі, што быў прыняты з парушэннем святых канонаў Праваслаўнай царквы.

1030-годдзе хрышчэння Украіны-Русі будуць адзначаць у ліпені гэтага года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках