26 красавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля цэнтральнага вакзалу ў Бэрліне знайшлі бомбу вагой 1,5 тоны

2
Каля цэнтральнага вакзалу ў Бэрліне знайшлі бомбу вагой 1,5 тоны

Набой плануюць абясшкодзіць да 20 красавіка.

На будаўнічай пляцоўцы недалёка ад цэнтральнага вакзалу ў Бэрліне выявілі нявыбухнутую авіябомбу часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе Tagesspiegel са спасылкай на сталічную паліцыю.

Праваахоўнікі паведамілі, што бомбу знайшлі на пешаходнай вуліцы за 800 м ад вакзала. Сапёры, якія прыбылі на месца, высветлілі, што набой важыць амаль 1,5 тоны. Са звестак газеты Berliner-Zeitung, бомба мае маркаванне Люфтвафэ - нямецкіх вайскова-паветраных сіл.

Як паведамілі ў паліцыі, набой плануюць абясшкодзіць да 20 красавіка. На час правядзення інжынерных работ акрамя вакзала могуць эвакуяваць адную з найбуйнейшых сталічных клінік Charite. Акрамя таго, аперацыя для абясшкоджвання бомбы можа закрануць працу бэрлінскага аэрапорта Тэгель.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках