26 красавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-старшыня Гомельскага райвыканкама знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Беларусі

12
Экс-старшыня Гомельскага райвыканкама знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Беларусі
АЛЯКСАНДР СІТНІЦА

Супраць чыноўніка распачатая крымінальная справа за хабар.

Міністр унутраных спраў пацвердзіў затрыманне былога старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы. «Гэта праўда, ён цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Беларусі», - сказаў перад пасяджэннем у парламенце міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамляе tut.by.

- Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, вядзецца следства, знаходзіцца ў месцах часовага пазбаўлення волі, артыкул, паводле якога распачатая крымінальная справа, - 430 КК РБ (Атрыманне хабару), - адзначыў міністр МУС.

Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома пра «знікненне» старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы. Ніхто з прадстаўнікоў праваахоўных органаў не каментаваў гэтую інфармацыю. Толькі прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла аб звальненні Сітніцы «за прагулы».

Сляды былога чыноўніка знайшліся ў Расеі.

Са слоў крыніц, Сітніца спачатку пайшоў на лісток непрацаздольнасці, а потым перастаў выходзіць на працу. У гэты ж час да яго ўзніклі пытанні ў сілавікоў.

Неўзабаве чыноўнік быў абвешчаны ў вышук. У канцы мінулага тыдня яго затрымалі ў Расеі, паведамілі tut.by дзве крыніцы. Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў праваахоўных органах Беларусі не ўдалося.

У МУС параілі сачыць за паведамленнямі на афіцыйным сайце ўстановы.

На мінулым тыдні сын Сітніцы сказаў, што сям'я заўсёды жыла «на свае крэўныя». Што да магчымых прэтэнзій сілавікоў, то мяркуе, што «яны нічога не знойдуць». «Думаю, нават калі будзе суд, яго апраўдаюць», - сказаў ён.

Аляксандр Сітніца ўзначальваў Гомельскі райвыканкам з 2009 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках