26 красавiка 2024, Пятніца, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кемаль Азкан: Як можна прымушаць беспрацоўных рабіць выплаты ў бюджэт краіны?

4
Кемаль Азкан: Як можна прымушаць беспрацоўных рабіць выплаты ў бюджэт краіны?

Міжнародныя прафзвязныя арганізацыі жорстка раскрытыкавалі беларускія ўлады.

18 красавіка супольная місія МКП і Глабальнага звязу IndustriAll правяла прэс-канферэнцыю ў Менску. У гэты ж дзень, перад прэс-канферэнцыяй, прайшла сустрэча-нарада з прадстаўнікамі ўрада Беларусі: міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны і замежных спраў, піша praca-by.info.

- Сітуацыя ў Беларусі не палепшылася, асабліва з вясны 2017 года. Мы адсочвалі ўсё, звязанае з дэкрэтам «аб дармаедстве»: немагчыма было зразумець, як можна прымушаць беспрацоўных рабіць выплаты ў бюджэт краіны, нібы беспрацоўныя самі вінаватыя ў сваіх бедах, - адзначыў намеснік Генеральнага сакратара Глабальнага звязу IndustriAll Кемаль Азкан.

Кемаль Азкан падрабязна казаў і пра пераслед актывістаў прафзвязу РЭП за іх прафсаюзную дзейнасць:

- У жніўні 2017 года офіс РЭП і БНП абшуканыя, канфіскаваныя кампутары, асабістыя рэчы, лідары затрыманыя. Чальцоў прафзвязу дапытвалі праваахоўныя органы. Да 1 траўня падоўжаны тэрмін папярэдняга следства, а Генадзь Фядыніч не мае права выязджаць за межы Беларусі. На наступным тыдні Фядыніч павінен быў удзельнічаць у пасяджэнні выканкама IndustriAll, але такой магчымасці ён не мае. Акрамя таго, чальцоў прафзвязаў затрымліваюць і абшукваюць унутры краіны.

Ацэнка дзеянням праваахоўных органаў была дадзеная адназначная:

- Гэта акт запалохвання чальцоў прафзвязу. Мы падзяліліся сваёй заклапочанасцю з урадам, прадстаўнікамі МАП і Еўрапейскай камісіі. Мы патрабуем, каб у Беларусі выконваліся асноўныя правы і свабоды. Наша агульнае патрабаванне - спыніць пераслед сябраў прафзвязу і паважаць правы, замацаваныя ў міжнародных канвенцыях.

Кемаль Азкан асудзіў і прымусовую працу, і перавод на кантрактную сістэму:

- Дэкрэт №3 заменены дэкрэтам №1, але логіка дакумента засталася ранейшай. Мы патрабуем, каб урад скасаваў Дэкрэт №1, а таксама вярнуўся да сталай форме занятасці, адмовіўшыся ад шырокага выкарыстання кароткатэрміновых працоўных кантрактаў.

У чэрвені ў Жэневе пройдзе Міжнародная канферэнцыя працы. Кемаль Азкан заклікаў урад вярнуць сітуацыю ў статус-кво да правядзення МКТ.

- Цягам цэлага шэрагу гадоў Беларусь згадвалася ў рэйтынгу найгоршых краін свету, і мы не адзначылі паляпшэнняў. Наадварот, з вясны мінулага года пачалося ўзмацненне рэпрэсій, - адзначыў намеснік Генеральнага сакратара МКП Яп Вінен, - Прымусовая праца мае месца ў Беларусі. Дэкрэт №1 стане яшчэ адным інструментам ціску на людзей. Гэта сучаснае рабства.

Ці мае МКП больш дзейсныя прылады, здольныя прымусіць афіцыйны Менск выправіць сітуацыю?

- Інструменты і механізмы дагэтуль не прывялі да чаканага выніку. МАП з'яўляецца адным з інструментаў, якія мы выкарыстоўваем для ўзмацнення ціску. Калі дыпламатычны ціск не прыносіць жаданага, тады выкарыстоўваюцца эканамічныя каналы ціску, а таксама ціск можа адбіцца на гандлёвых стасунках, - адказаў Яп Вінен.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках