24 красавiка 2024, Серада, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі велагоншчык выйграў каралеўскі этап «Тура Харватыі»

Беларускі велагоншчык выйграў каралеўскі этап «Тура Харватыі»

Перамога дазволіла Канстанціну Сіўцову падняцца на першае месца ў агульным заліку.

Беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў, які выступае за велаклуб «Бахрэйн-Мерыда», выйграў каралеўскі этап шматдзённай гонкі вышэйшай катэгорыі «Тур Харватыі», паведамляе tut.by.

Сіўцоў быў найбольш хуткім на 134-кіламетровым этапе, які завяршаўся 28-кіламетровым уздымам да вяршыні «Свяці Юру». Ён на чатыры секунды апярэдзіў галандца Петэра Веенінга з «Раампот». Яўген Гідзіч з «Астаны» саступіў 49 секунд. Гэтая перамога дазволіла Канстанціну Сіўцову падняцца на першае месца ў агульным заліку. Ён восем секунд выйграе ў Веенінга.

Наперадзе гоншчыкаў, сярод якіх ёсць таксама і двухразовы чэмпіён Беларусі Андрэй Красільнікаў, чакае яшчэ тры этапы, уключаючы адзін горны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках