26 красавiка 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У спісе «самых уплывовых людзей свету» паводле версіі Time няма Пуціна

10
У спісе «самых уплывовых людзей свету» паводле версіі Time няма Пуціна

Расейскі палітык вылецеў з рэйтынгу.

У спісе 100 найбольш уплывовых людзей свету, складзеным часопісам Time, упершыню за доўгі час няма прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, паведамляе «Радыё Свабода».

Спіс традыцыйна падзелены на некалькі катэгорый: «лідары», «куміры», «артысты», «тытаны», «наватары». У папярэднія гады Пуцін уваходзіў у гэты спіс у катэгорыі «лідараў», у якую ўключаюцца палітыкі, грамадскія дзеячы і буйныя бізнэсоўцы. Сёлета ў яго, напрыклад, уключаны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, кітайскі лідар Сі Цзіньпінь, спецыяльны пракурор, які расследуе расейскае ўмяшанне ў выбары ў ЗША Роберт Мюлер, брытанскі прынц Гары і ягоная нявеста Меган Маркл, саудаўскі наследны прынц Махамед.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках