26 красавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец пераабраны на пасаду старшыні БАЖ

1
Андрэй Бастунец пераабраны на пасаду старшыні БАЖ
АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ
ФОТА: БАЖ

На з'ездзе арганізацыі, які 20 красавіка прайшоў у Менску, была вылучаная толькі ягоная кандыдатура.

Андрэй Бастунец пераабраны на пасаду старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. На з'ездзе арганізацыі, які 20 красавіка прайшоў у Менску, была вылучаная толькі ягоная кандыдатура, паведамляе «Еўрарадыё».

З 70 дэлегатаў падчас адкрытага галасавання ўстрымаўся толькі адзін - Міхаіл Пастухоў.

З чатырох намеснікаў старшыні замянілі дваіх. Сышлі Міхаіл Янчук і Святлана Калінкіна, прыйшлі - Алег Агееў і Барыс Гарэцкі, засталіся - Аліна Суравец і Аляксандр Старыкевіч.

Бастунец нарадзіўся ў Менску ў 1966 годзе. Ён - выпускнік юрфака БДУ. З 1998 года быў экспэртам Цэнтра прававой абароны пры БАЖ, намеснікам старшыні. У красавіку 2015 года быў аднагалосна абраны на пасаду старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, змяніў на гэтай пасадзе Жанну Літвіну, якая ўзначальвала яе з моманту заснавання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках