26 красавiка 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: РФ распаўсюджвала фэйкі з дапамогай робатаў пасля атручвання Скрыпалёў

3
The Guardian: РФ распаўсюджвала фэйкі з дапамогай робатаў пасля атручвання Скрыпалёў
ФОТА: SHUTTERSTOCK

РФ звярнулася па дапамогу троляў і робатаў для распаўсюджвання дэзінфармацыі ў сацсетках.

"Расея звярнулася па дапамогу троляў і робатаў для распаўсюджвання дэзінфармацыі ў сацсетках пасля атручвання ў Салсбэры, згодна з новым даследаваннем Уайтхол.

Са слоў крыніц ва ўрадзе, з моманту нападу экспэрты выявілі рост распаўсюджвання прапаганды да 4000% з зарэгістраваных у Расеі старонак, многія з якіх вызначаліся як аўтаматызаваныя робаты", - піша The Guardian (пераклад - inopressa.ru).

Адзін роба, @Ian56789, публікаваў 100 допісаў на дзень за 12-дзённы перыяд з 7 красавіка, і ахоп ягонай аўдыторыі склаў 23 млн карыстальнікаў да таго, як рахунак быў закрыты.

Ён, галоўным чынам, сцвярджаў, што напад з выкарыстаннем хімічнай зброі ў Думе быў сфальсіфікаваны, выкарыстоўваючы хэштэг #falseflag. Аўдыторыя іншага робата, @Partisangirl, які размясціў 2300 допісаў за той жа 12-дзённы перыяд, склала 61 млн карыстальнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках