3 траўня 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшла з жыцця зорка фільма «Каханне і галубы» Ніна Дарошына

3
Пайшла з жыцця зорка фільма «Каханне і галубы» Ніна Дарошына
НІНА ДАРОШЫНА
ФОТА З САЙТА KP.BY

Ніна Дарошына памерла праз спыненне сэрца.

Памерла Ніна Дарошына - зорка фільма «Каханне і галубы». Паводле папярэдніх звестак, у яе спынілася сэрца.

Смерць актрысы наступіла ва ўзросце 83 гадоў. Яшчэ ў пятніцу, 20 красавіка, паведамлялася аб тым, што Дарошына выклікала на дом медыкаў праз болі ў грудзях. Лекары дыягнаставалі праблемы, уласцівыя для многіх людзей яе ўзросту, піша kp.ru.

Аднак артыстка адмовілася ехаць у лякарню, сказаўшы, што будзе лячыцца ў хатніх умовах.

Фото с сайта kp.by

Апошнім часам Дарошына цяжка хварэла, «зусім абязножала» - скардзілася народная артыстка на праблемы з нагамі. Даўно не выходзіла на сцэну роднага тэатра «Современник». Часта ляжала ў лякарні і як бы ў жарт дзівілася: «Што ж да мяне ніхто не прыходзіць?»

Дзяцей у яе не было, з самых блізкіх - родны брат і пляменніца, якія, вядома, яе не пакідалі без увагі. Але ёй хацелася бачыць сваіх калегаў, вучняў - шмат гадоў Дарошына выкладала ў тэатральнай вучэльні.

Фото с сайта kp.by

Яна не змагла прыйсці восенню на магілу да Алега Яфрэмава, у дзень ягонага 90-годдзя, калі ўвесь «Современник» прыйшоў пакланіцца свайму стваральніку. З Яфрэмавым яе звязвала не толькі творчасць, але і вялікае каханне. У маладосці паміж імі іскры лёталі. На злосць Яфрэмаву Дарошына выйшла замуж за Алега Даля.

Яшчэ ў жніўні мінулага года ў СМІ з'яўляліся трывожныя паведамленні аб гаротным стане Дарошынай. Тады сваякі артысткі паспяшаліся супакоіць грамадскасць і заявілі, што ўсё не так дрэнна, як распавядаюць.

Фото с сайта kp.by

Так, пляменніца актрысы Алеся Яўгенаўна запэўнівала, што яе цётцы проста трэба больш сачыць за здароўем і не перапрацоўвацца, і тады можна будзе вярнуцца да выступаў у тэатры «Современник».

Ніна Дарошына нарадзілася 3 снежня 1934 года ў горадзе Ласінаастроўску. Яна скончыла Тэатральную вучэльню ім. Б. Шчукіна і ў 1958 годзе дэбютавала на сцэне тэатра «Современн ік». Усенародную любоў і славу актрыса атрымала пасля таго, як выканала ролю Надзеі Кузякінай у фільме «Каханне і галубы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках