4 траўня 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэбека Хармс: Урады ЕЗ павінны байкатаваць чэмпіянат светуў футболе ў РФ

5
Рэбека Хармс: Урады ЕЗ павінны байкатаваць чэмпіянат светуў футболе ў РФ
РЭБЕКА ХАРМС

Пуцін не можа быць добрым гаспадаром ЧС у той час, калі ідуць войны ва Украіне і Сірыі.

60 еўрадэпутатаў падпісалі ліст да ўрадаў ЕЗ з заклікам байкатаваць ЧС у футболе ў Расеі.

Ініцыятарам ліста выступіла дэпутатка з Нямеччыны Рэбека Хармс.

У лісце згадваюцца хімічная атака ў Солсберы, бамбаванні школ і жылых раёнаў у Сірыі, нелегальная акупацыя Крыма, украінскія палітычныя зняволеныя, расейскае ваеннае ўварванне ва ўсходнюю Украіну, сістэматычныя хакерскія атакі, умяшанне ў выбарныя працэсы краін ЕЗ. Аўтары нагадваюць пра тое, што ўварванне ва Украіну Пуцін пачаў праз тры дні пасля алімпіяды ў Сочы ў 2014 годзе.

«Мы не можам паціскаць руку Пуціну, у той час як дысідэнты і свабодная прэса зазнаюць сталую небяспеку ў Расеі і за яе межамі», - гаворыцца ў лісце.

«Замест таго, каб узмацняць аўтарытарныя і антызаходнія памкненні расейскага прэзідэнта, урады ЕЗ павінны байкатаваць чэмпіянат свету ў футболе ў Расеі ФІФА 2018 і выступіць у абарону правоў чалавека, дэмакратычных каштоўнасцяў і міру», - пішуць аўтары.

Аўтар ліста, нямецкі палітык, кіраўнік парламенцкай асамблеі Еўранест Рэбека Хармс пракаментавала сайту Charter97.org, навошта яна выступае з гэтай ініцыятывай.

«Уладзімір Пуцін нясе адказнасць за акупацыю і вайну ва Украіне. Ён падтрымлівае жорсткага дыктатара і ката Башара Асада. Расейскае войска нясе адказнасць за жудасныя ваенныя злачынствы ў Сірыі.

Прэзідэнт Пуцін не можа быць добрым гаспадаром Чэмпіянату свету ў футболе ў той час, як прадаўжаюцца войны ва Украіне і ў Сірыі. Ён не можа быць карэктным і гасцінным, пакуль ён падтрымлівае праваэкстрэмісцкія і антыдэмакратычныя партыі ў ЕЗ, і спрабуе ўмешвацца ў выбары.

Дэмакратычныя ўрады не павінны дапамагаць Пуціну ў пазіцыянаванні сябе як лідара, якога паважаюць уладныя людзі. Ніхто не павінен забываць аб тым, што праз тры дні зімовай алімпіяды ў Сочы расейскае войска акупавала Крым», - патлумачыла еўрадэпутатка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках