СМІ: Расія панесла ашаламляльныя страты
- 17.08.2026, 6:00
- 2,106
«Чорны» ліпень для Пуціна.
Ліпень 2026 года стаў адным з самых крывапралітных месяцаў для расійскай арміі з пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны. Расійскія войскі панеслі каласальныя страты на фронце, тады як Кіеў дабіўся найбольш значных тэрытарыяльных поспехаў за апошні год з лішкам, піша The New York Post.
Па звестках выдання, у ліпені беззваротныя і санітарныя страты Расіі склалі 42 860 чалавек — гэта максімальны паказчык з студзеня 2025 года і чацвёрты па маштабе месяц страт з 2022 года.
Эксперты ацэньваюць сукупныя страты расійскай арміі амаль у 1,5 мільёна чалавек, а праблема папаўнення шэрагаў навабранцамі становіцца для Уладзіміра Пуціна ўсё больш вострай. Як адзначае NYP, дэфіцыт жывой сілы з цягам часу можа прымусіць расійскага лідара пайсці на мірныя перамовы.
Выданне таксама ўказвае, што ў апошнія месяцы Крэмль быў вымушаны прыцягваць суайчыннікаў на фронт з дапамогай падманлівых абяцанняў пра «непыльную службу», а таксама вербаваць грамадзян афрыканскіх краін па падобных схемах.
У той жа час Украіна паведамляе пра вызваленне каля 780 квадратных кіламетраў тэрыторыі на паўднёвым напрамку — пад поўны ўкраінскі кантроль вярнуліся 26 населеных пунктаў уздоўж лініі судакранання.