26 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі актывіст: У ФСБ не чакалі такога ўзроўню супраціву на паўвостраве

1
Крымскі актывіст: У ФСБ не чакалі такога ўзроўню супраціву на паўвостраве

Крымскія татары праявілі нечаканую для акупантаў згуртаванасць.

У Федэральнай службе бяспекі (ФСБ) Расеі не чакалі супраціву ў анэксаваным Крыме. Пра гэта распавёў у эфіры радыё "Крым.Реалии" вядучы тэлеканала ATR, удзельнік аб'яднання «Крымская салідарнасць» Сейтумер Сейтумераў.

Ён адзначыў, што пасля акупацыі паўвострава кіраўніком «кіравання» ФСБ Расеі ў Крыме стаў Віктар Палагін, вядомы «бязлітаснай рэпрэсіўнай палітыкай у дачыненні да прыволжскіх, башкірскіх, і татарстанскіх мусульманаў».

«Праз тое, што падзеі адбываліся ў расейскай глыбінцы, было складана прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці. Расея хацела пракруціць такі сцэнар у Крыме. Але крымскія татары - вельмі згуртаваны народ. Мы можам у мірны час дыскутаваць паміж сабой. Як адна рука: усе пальцы - розныя, але калі ёсць пагроза, пальцы ператвараюцца ў кулак. Калі гайкі пачалі закручваць, пачалася хваля супраціву», - распавёў Сейтумераў.

Расея анексавала Крым і Севастопаль пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету.

Пасля анэксіі Крыма, паводле звестак праваабаронцаў, сітуацыя з правамі чалавека на паўвостраве значна пагоршылася.

На розных падставах, уключаючы барацьбу з экстрэмізмам, улады пераследуюць людзей, якія асмельваюцца адкрыта крытыкаваць дзеянні Расеі на паўвостраве, асабліва - крымскіх татараў, заяўлялі праваабаронцы з Human Rights Watch. У красавіку 2016 года міністэрства юстыцыі РФ унёсла Меджліс крымскататарскага народа ў пералік забароненых арганізацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках