10 траўня 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

$100 тысяч - у балота, або як пад Горадняй не з'явіўся музей сельгастэхнікі

5
$100 тысяч - у балота, або як пад Горадняй не з'явіўся музей сельгастэхнікі

Ідэя Шапіры ператварылася ў марнатраўства.

На месцы музея сельскагаспадарчай тэхнікі пад Горадняй - зарослыя бетонныя блокі, залітыя пад подыум. Ідэя тагачаснага кіраўніка Гарадзеншчыны Сямёна Шапіры ператварылася ў марнатраўства, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Недалёка ад агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» ўвагу на сябе звяртаюць доўгія шэрагі бетонных умацаванняў, падобных на нейкую вайсковую забудову. Яны бачныя толькі таму, што ў пачатку вясны не паспелі зарасці хмызняком і зацягнуцца балотам.

МЕСЦА, ДЗЕ ПАВІНЕН БЫЎ ПАЯВІЦЦА МУЗЕЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНІКІ ПАД ГОРАДНЯЙ

Што гэта? Нейкі вайсковы праект часоў Другой сусветнай або след НЛА? Аднак містыцызм развеяў бліскучы жоўты знак побач з аб'ектам. «Асцярожна! Небяспечная зона» і трохі вышэй пашпарт: «Музей тэхнікі ўстановы культуры Гарадзенскі Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей».

Як паказана на пашпарце аб'екта, будаўніцтва пачалося 30 кастрычніка 2013 года, пяць гадоў таму. Дата заканчэння будаўніцтва не пазначаная.

Тут павінен быў быць музей пад адкрытым небам

Пра музей сельскагаспадарчай тэхнікі актыўна пісалі многія СМІ. Пачалі інфармаваць яшчэ ў 2012-м годзе, а потым у лістападзе 2013 года паведамлялася пра пачатак будаўніцтва. У некаторых артыкулах з гонарам падкрэслівалася, што стварыць музей прыдумаў сам тагачасны кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.

ЗАКІНУТЫ «МУЗЕЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНІКІ»

Пляцоўка для музея памерам 22 гектары знаходзіцца на забалочанай пляцоўцы, таму работы пачаліся з водапаніжэння. Музей павінен быў быць філіялам Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

АРХІТЭКТУРНЫ ПРАЕКТ БУДУЧАГАІ МУЗЕЯ ТЭХНІКІ, ЯКІХ ПУБЛІКАВАЛІСЯ Ў СМІ

Паўстаў архітэктурны праект, які прадугледжваў ўзвядзенне адміністрацыйнага корпуса будучага музея, добраўпарадкаванне адкрытых экспазіцыйных пляцовак, навесаў для малых прадметаў. У адміністрацыйным будынку павінны былі размясціцца касы і зона адпачынку, а ў самім музеі планавалася паставіць тэхніку, якая выкарыстоўвалася раней у розных галінах народнай гаспадаркі.

Рарытэтную сельскагаспадарчую тэхніку збіралі ва ўсёй краіне. Павінна была паўстаць маштабная экспазіцыя старых камбайнаў, трактароў, аўтамабіляў. Пасля пісалі, што знойдзена 17 старых аўтобусаў і тралейбусаў, а таксама чатыры трамваі. Абвясцілі збор фурманак і вазоў на драўляным хаду, конных касілак, малацілак, церабілак для лёну. Абяцалі шмат. Цікавосткай павінен быў стаць матацыкл, як у фільме «Аперацыя Ы» і нават першы айчынны МАЗ. А самымі цікавымі экспанатамі - «Палутарка» 1933 года і стогадовыя трактары.

Куды ж пайшлі грошы?

Як паведамляла БЕЛТА, праект фінансаваўся з мясцовага бюджэту і ўжо тады, у лістападзе 2013 года, было асвоена больш за 1 мільярд беларускіх рублёў. У лістападзе 2013 года даляр каштаваў 9250 рублёў, вось і атрымліваецца - 108 тысяч даляраў пайшлі «ў нікуды». Ці кудысьці?

Пра музей усе раптам забыліся, калі Сямёна Шапіру запрасілі кіраваць Менскім аблвыканкамам. У траўні 2017 года чыноўнік заняў яшчэ і пасаду кіраўніка Федэрацыі хакея. А бетонныя падмуркі закінутага музея за пяць гадоў зацягнуліся балотам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках