26 красавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cцяпан Грыгаран: Людзі накрываюць сталы проста на вуліцах Ерэвана!

29
Cцяпан Грыгаран: Людзі накрываюць сталы проста на вуліцах Ерэвана!
CЦЯПАН ГРЫГАРАН
ФОТА: FACEBOOK

У Арменіі наступіла сапраўднае нацыянальнае свята.

На 11-ы дзень мірных пратэстаў у Арменіі прэм'ер-міністр Серж Саргсян падаў у адстаўку. «Аксамітная рэвалюцыя», пра пачатак якой заявіў лідар пратэстаў Нікол Пашынян, перамагла.

Перамогу народа Арменіі сайту Сharter97.org пракаментаваў вучоны-фізік, адзін з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былы дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі і былы пасол Арменіі ў Расеі Сцяпан Грыгаран.

- Вельмі важна, што мы правільна прадказалі непазбежнасць змены ўлады ў Арменіі. Радуе тое, што гэта адбылося мірным шляхам.

Цяпер у Ерэване пачалося сапраўднае свята. Людзі накрываюць сталы проста на вуліцах горада.

Тысячы маладзёнаў з нацыянальнымі сцягамі, кіроўцы аўтамабіляў вітаюць мінакоў, бацькі шпацыруюць з дзецьмі. Народ Арменіі пазбавіўся ад маленькага дыктатара. Я думаю, што гэты дзень стане нацыянальным святам.

Ведаеце, перамога была непазбежнай, але яе паскорыў пераход на бок апазіцыі паліцыі і вайскоўцаў.

Учора мяне арыштавалі падчас удзелу ў мірнай акцыі пратэсту, але я бачыў у вачах паліцыянтаў, што яны разумеюць няправільнасць cваіх дзеянняў.

Сёння адбылася вельмі знамянальная падзея. На бок народа перайшлі міратворчыя войскі. Арменія ўдзельнічае ў міратворчых аперацыях у Афганістане, Іраку, Ліване. Яны вельмі моцныя і падрыхтаваныя. Міратворцы здалі зброю, перайшлі на бок народа і велізарнай калонай прайшлі вуліцамі Ерэвана.

Хачу адзначыць, што вяртанне Арменіі на дэмакратычны шлях - велізарны плюс для ўсёй Еўропы. Гэта важная падзея для Украіны, Грузіі і Малдовы, якія ўжо выбралі еўрапейскі шлях развіцця.

Працэс дэмакратызацыі постсавецкай прасторы непазбежны.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках