25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна справа аб карупцыі распачатая на Гомельшчыне

15
Яшчэ адна справа аб карупцыі распачатая на Гомельшчыне

Пад следствам экс-кіраўніца камітэта эканомікі аблвыканкама.

На мінулым тыдні з сайта выканкама Гомельскай вобласці знікла прозвішча старшыні камітэта эканомікі Эльвіры Карніцкай. «Пайшла на пенсію», - запэўнівалі ў аблвыканкаме. Аднак, паводле звестак Следчага камітэта, звальненне чыноўніцы звязана не толькі з яе сапраўды пенсійным узростам.

- Эльвіра Карніцкая афіцыйна сышла на пагадненне бакоў, - тыдзень таму паведамілі tut.by ў аблвыканкаме. - Не трэба шукаць ніякага падтэксту, ёй 61 год, і яна хацела пайсці яшчэ ў мінулым годзе, аднак губернатар прасіў яе застацца.

Карніцкая ўважалася адной са старажылаў у адміністрацыі Гомельскай вобласці.

Аднак вечарам 25 красавіка з'явілася іншая інфармацыя пра прычыны знікнення чыноўніцы: у СК распавялі пра расследаванне карупцыйнай крымінальнай справы ў дачыненні да Карніцкай.

- Следчым упраўленнем УСК Гомельскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да былой старшыні камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама i iншых грамадзян паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 424 КК (Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы). Супрацьпраўныя дзеянні выяўлены супрацоўнікамі 8-га ўпраўлення (Гомельскай вобласці) ГУБАЗіК МУС. Цяпер праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўных мерапрыемстваў, высвятляюцца абставіны ўчынення карупцыйнага злачынства, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.

Паводле інфармацыі выдання, Эльвіра Карніцкая затрыманая.

З сайта аблвыканкама таксама знікла інфармацыя пра начальніка ўпраўлення энэргетыкі, паліва, транспарту і камунікацый. Раней гэтую пасаду займаў Максім Папоў. Пра яго лёс пакуль нічога не вядома.

Гэта не першая гучная карупцыйная справа ў гомельскім рэгіёне. Нагадаем, два тыдні таму стала вядома пра «знікненне» старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы, які ўзначальваў раён з 2009 года. Спачатку ён пайшоў на бальнічны, а потым перастаў выходзіць на сувязь. Прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла пра звальненне Сітніцы «за прагулы». Праз некалькі дзён сляды былога чыноўніка знайшліся ў Расеі. У канцы мінулага тыдня яго там і затрымалі. Цяпер ён у СІЗА ў Беларусі, абвінавачваецца ў атрыманні хабараў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках