2 верасня 2026, Серада, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці «замінавалі» кавярню

4
У Берасці «замінавалі» кавярню

З кавярні давялося эвакуяваць 17 чалавек.

За ілжывае паведамленне жартаўніку пагражае да 5 гадоў турмы.

Інцыдэнт адбыўся 26 красавіка ў кавярні «Арэна» на вуліцы Варшаўская шаша, 3. Невядомы а 23.10 патэлефанаваў з мабільнага тэлефона на лінію 102 і сказаў, што кавярня замініраваная, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.

На месца здарэння выбылі міліцыянты, медыкі, ратавальнікі. З будынка эвакуявалі 17 чалавек. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5526 абследавалі памяшканне, але выбухованебяспечных прадметаў не выявілі.

Ілжэмінёрам выявіўся непрацуючы 24-гадовы жыхар аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна. Тэлефанаваў ён, будучы нецвярозым, са свайго мабільнага тэлефона.

Аддзел Следчага камітэта 27 красавіка распачаў крымінальную справу паводле ч.1 арт.340 КК РБ (Загадзя ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху). Яму пагражае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Падазраваны затрыманы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках