Трамп і Кім Чэн Ын канчаткова ўзгаднілі час і месца сустрэчы
6- 28.04.2018, 21:28
- 14,815
Прэзідэнт ЗША правёў перамовы з кіраўнікамі Паўднёвай Карэі і Японіі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, што правёў перамовы з кіраўнікамі Паўднёвай Карэі і Японіі, у часе якіх быў узгоднены час і месца правядзення сустрэчы з лідэрам КНДР; як ужо павялося ў амэрыканскага прэзідэнта, вынікі сустрэчы ён падрахаваў у сацыяльнай сетцы Twitter. Пра гэта піша zn.ua.
"Правёў доўгую і вельмі добрую размову з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Мунам. Справы ідуць вельмі добра, час і месца будучай сустрэчы з кіраўніцтвам Паўночнай Карэі ўзгодненыя. Таксама пагаварыў з прэм'ер-міністрам Японіі Абэ, каб праінфармаваць яго аб перамовах", - напісаў Трамп.
Паводле звестак СМІ, цалкам імаверна, што месцам для сустрэчы лідэраў дзвюх дзяржаў маглі выбраць Манголію.
Нагадаем, што 27 красавіка ў дэмілітарызаванай зоне на Карэйскай паўвыспе адбылася сустрэча прэзідэнта Рэспублікі Карэя Му Чжэ Іна з дыктатарам КНДР Кімам Чэнам Ынам. Яны дамовіліся аб падпісанні мірнага пагаднення і аднаўленні чыгуначнага злучэння паміж краінамі. Кім Чэн Ын таксама паабяцаў "не будзіць" прэзідэнта Паўднёвай Карэі ракетнымі стартамі.
Паводле звестак Tokyo Shimbun, Кім Чэн Ын гатовы згарнуць ядзерную праграму ў абмен на грашовую кампенсацыю і гарантыі захавання таталітарнага рэжыму ў КНДР.
Перад гэтым Паўночная Карэя пагадзілася ўвесці мараторый на выпрабаванні ядзернай зброі і ракет, калі Злучаныя Штаты пачнуць перамовы з Пхеньянам, а таксама дадуць гарантыі бяспекі.
З 2006 года КНДР правяла шэсць ядзерных выпрабаванні і дзясяткі стартаў балістычных ракет.