26 красавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці цэлымі сем'ямі выйшлі на мітынг «берасцейкі супраць свінцу» (відэа, онлайн)

3
У Берасці цэлымі сем'ямі выйшлі на мітынг «берасцейкі супраць свінцу» (відэа, онлайн)
ФОТА: B-G.BY

Мітынг праходзіць у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Сёння 29 красавіка з 12-й да 14.30 на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасці праходзіць дазволены ўладамі мітынг «берасцейкі супраць свінцу», паведамляе «Брестская газета».

Падчас яго праціўнікі будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода апавядаюць удзельнікам мерапрыемства пра шкоду свінцу і ягоных злучэнняў для здароўя людзей і навакольнага асяроддзя, а таксама абмяркоўваюць з імі магчымую шкоду ад запуску завода.

Фото: b-g.by

Увесь тыдзень у сацсетках гараджане і жыхары Берасцейскага раёна выкладалі фота плакатаў, якія яны падрыхтавалі для мітынгу. Таксама былі аддрукаваныя ўлёткі з запрашэннем на яго, іх напярэдадні ў людных месцах раздавалі чатыры жанчыны, якія раней дамагліся дазволу на правядзенне мерапрыемства.

Нягледзячы на назву «берасцейкі супраць свінцу», удзел у мітынгу прымаюць і мужчыны. Нямала людзей прыйшло сюды сем'ямі, каб выказаць сваё стаўленне да будаўніцтва акумулятарнага завода побач з горадам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках