2 верасня 2026, Серада, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму дзеянні ўладаў Беларусі нагадваюць крэда героя трэш-серыялу

2
Чаму дзеянні ўладаў Беларусі нагадваюць крэда героя трэш-серыялу

Дваццаці гадам жыцця паводле прынцыпу «на авось» прысвячаецца.

У галоўнага героя трэш-серыялу «Эш супраць злавесных мерцвякоў» Эшлі Уільямса было жыццёвае крэда: «Спачатку страляй, а потым думай».

Мяркуючы паводле апошніх навін, падобных поглядаў прытрымліваюцца і ўлады Беларусі. Возьмем хаця б заявы міністаркі працы Ірыны Касцевіч пра тое, за што беларусы, якія трапілі ў лік «дармаедаў» могуць заплаціць па поўнай, піша «Салiдарнасць».

Пакінем за дужкамі той факт, што дэкрэт аб дармаедах быў народжаны чыноўнікамі, якія жывуць у элітным раёне з катэджамі коштам у мільёны даляраў, у самы разгар эканамічнага крызісу.

Тут цікавы сам механізм прыняцця рашэнняў, якія закранаюць мільёны беларусаў.

Свежы характэрны прыклад. Каментуючы перспектывы пашырэння пераліку паслуг, якія працаздольным грамадзянам незанятым у эканоміцы давядзецца аплачваць у поўным аб'ёме, міністарка адзначыла:

- Трэба спачатку ўбачыць практыку. Самае галоўнае, каб гэтая сістэма працавала - не дзеля збору грошай праз поўную аплату выдаткаў, самае галоўнае - актыўнасць на рынку працы з боку насельніцтва.

Іншымі словамі, спачатку страляем - задзейнічаем дэкрэт, а ўжо потым глядзім - запрацуе ён ці не.

І гэта пры тым, што папярэдняя версія дэкрэта вывела тысячы ўзлаваных беларусаў на вуліцу і прымусілі ўлады ў пажарным парадку гасіць вулічныя пратэсты і замарожваць ініцыятыву, якая апынулася раптам непапулярнай.

І добра, калі б гэта было разавае натыканне на граблі. Але мы ж памятаем словы дыктатара пра АЭС, сказаныя зусім нядаўна:

- Працуюць сотні навукоўцаў, тысячы спецыялістаў у сістэме Мінэнэрга і Мінбудархітэктуры, а мне дагэтуль выразна ніхто не далажыў, як станцыя будзе ўбудаваная ў эканоміку краіны.

Пайшоў ужо сёмы год будаўніцтва, у 2019-м плануецца ўвод у эксплуатацыю, а галоўны ініцыятар будаўніцтва дагэтуль не ў курсе, што мы будзем рабіць з атамнай станцыяй.

Можна ўспомніць і мадэрнізацыю цэментнай галіны, і будаўніцтва аўтазавода без уліку магчымасцяў збыту і многае іншае, каб зразумець, наколькі трывала ў нас укараніўся прынцып прыняцця найважнейшых рашэнняў «на авось».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках