Беларус дапамог «Сэн-Рафаэлю» выйсці ў «Фінал чатырох» Кубка ЕГФ
- 30.04.2018, 21:56
- 7,722
Арцём Каралёк стаў самым выніковым гандбалістам французскага клуба ў матчы з гішпанскім «Гранальерсам».
Беларус Арцём Каралёк дапамог гандбалістам французскага «Сэн-Рафаэля» прабіцца ў «Фінал чатырох» розыгрышу Кубка ЕГФ, паведамляе БелТА.
У адказным чвэрцьфінальным паядынку французскі клуб саступіў на выездзе гішпанскаму «Гранальерсу» з лікам 30:40. Самым выніковым у складзе гасцей стаў Арцём Каралёк, які закінуў 7 мячоў.
Нягледзячы на гэту паразу, «Сэн-Рафаэль» адолеў спаборніка па суме дзвюх сустрэч, дзякуючы больш буйнай хатняй вікторыі - 37:23. У гэтай гульні Каралёк тройчы пабіваў брамы гішпанскай каманды.
На вырашальным этапе другога па рангу кантынентальнага турніру, гаспадаром якога 19-20 траўня будзе нямецкі «Магдэбург», акрамя «Сэн-Рафаэля» згуляюць яшчэ два прадстаўнікі нямецкай бундэслігі - «Гепінген» і «Бэрлін».
«Фінал чатырох» галоўнага клубнага спаборніцтвы Старога Свету - Лігі чэмпіёнаў, пройдзе 26-27 траўня ў Кёльне. Там згуляюць адразу тры прадстаўнікі Францыі - «Пары-Сэн Жэрмэн», «Нант» і «Манпелье», а таксама дзейны пераможца чэмпіёнскай Лігі македонскай «Вардар» са Скоп'е.