2 верасня 2026, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ля акумулятарнага завода ледзь не дайшло да бойкі

4
У Берасці ля акумулятарнага завода ледзь не дайшло да бойкі

Праціўнікі завода два дні спрабавалі прывучыць будаўнікоў выконваць ПДР.

Два дні запар, 4 і 5 красавіка, праціўнікі акумулятарнага завода выклікалі да будпляцоўкі прадпрыемствы супрацоўнікаў ДАІ. Падставай для гэтага сталі дзясяткі машын будаўнікоў, кіроўцы якіх парушылі правілы дарожнага руху, піша «Брестская газета».

«Пазаўчора аштрафавалі кіроўцаў 11 машын - 6 легкавых і 2 грузавых - за тое, што яны заехалі пад цагліну і трох - за няправільную паркоўку ля скрыжавання. А ўчора на фота і відэа было зафіксавана парушэнне ПДР 36 машынамі. ДАІ прыняла заявы і зафіксавала гэтыя парушэнні», - распавёў 7 красавіка актывіст Дзмітрый Бекалюк.

Не абышлося і без канфліктаў. Са словў Бекалюка, прараб пагражаў актывістам, і гэта адбывалася ў прысутнасці супрацоўніка ДПС.

«Ён пагражаў мне і Ігару, што знойдзе нас у горадзе, паб'е й разаб'е нам усё. Мы цяпер вырашаем наконт заявы ў міліцыю з гэтай нагоды», - сказаў актывіст.

Варта адзначыць, што міліцэйская праверка ў сувязі з канфліктам ўсё ж будзе. Увечары 6 красавіка праваабаронца Раман Кісляк напісаў заяву ў Берасцейскае РАУС з просьбай прыцягнуць дваіх чалавек з ліку будаўнікоў да адміністрацыйнай адказнасці за абразу (артыкул 9.3 КоАП).

«Я прыехаў да будоўлі завода пасля таго, як мне сказалі, што там канфліктная сітуацыя з лаянкай і абразамі, ледзь не біліся, і стаў фіксаваць тое, што адбываецца. Калі будаўнікі ішлі пасля працы да сваіх машын, натуральна, яны былі вельмі на ўзводзе праз канфліктную сітуацыю, якая доўжыцца два дні. І яны самі пачалі чапляць, а некаторыя яшчэ і абражаць нас, не саромеючыся таго, што гэта фіксуецца на відэа, якое мы здымалі», - распавёў «БГ» Кісляк.

Абраза, гэта значыць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме, цягне накладанне штрафу сумаю ад 4 да 20 базавых велічынь (артыкул 9.3 КоАП РБ).

Акрамя таго, праваабаронца рыхтуе зварот у Берасцейскі аблвыканкам, які ажыццяўляе агульны кантроль у адпаведнасці з Законам «Аб свабодных эканамічных зонах» з нагоды культуры будаўнікоў.

«Апроч таго, што гэта нашы міжасобасныя стасункі, гэта закранае і кампанію, якая будуе завод. Што гэта за культура такая, чаму такое хамства? На іх выклікалі ДАІ за парушэнне правілаў дарожнага руху. І што, гэта за нагода, каб так сябе паводзіць? Таму сітуацыя атрымае развіццё. Цяпер праводзіцца праверка, але перспектыва складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні і судовага разгляду, безумоўна, ёсць», - адзначыў юрыст.

Са слоў Дзмітрыя Бекалюка, такім чынам неабыякавыя грамадзяне спрабуюць прывучаць усіх жыць і працаваць у прававым полі.

«Такая будоўля сур'ёзная, і на будпляцоўцы бардак, і побач бардак. Мы зафіксавалі на відэа, як будаўнікі на вышыні знаходзяцца без касак. Ну неяк жа трэба браць удзел, хтосьці ж павінен ім падказваць. Ну вось мы і падказвае», - сказаў на заканчэнне актывіст.

Журналісты звярнулася да кіраўніцтва УСП «Алвора-бел» ЗАТ «Алвора», якое ўзводзіць акумулятарны завод «АйПауэр», з просьбай пракаментаваць сітуацыю.

«Не было ніякага канфлікту, не мог прараб. Гэта выключана. Гэта нейкія незразумелыя размовы. У нас вельмі адукаваныя спецыялісты, і яны не пойдуць на гэта, ведаючы такую правакацыйную сітуацыю. Хай яны за сабой сочаць! У нас усё пад кантролем, і людзі не могуць знаходзіцца без касак. Аб'ект пастаянна кантралюецца службамі горада, таму мы не парушаем, працоўную дысцыпліну. Людзі ў нас ведаюць, распісаліся, таму не можа такога быць. Актывісты шукаюць нейкія моманты, хай яны ў сябе разбяруцца», - адказалі на прадпрыемстве.

Паводле інфармацыі журналістаў 6 красавіка машыны будаўнікоў паркаваліся на пляцоўцы, якая знаходзіцца даволі далёка ад завода, які будуецца.

Як паведамлялася раней, з пачатку года ў Берасці разгарнулася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ «Берасце» акумулятарнага завода «АйПауэр». На думку актывістаў, будаўніцтва патэнцыйна небяспечнай для экалогіі і здароўя чалавека вытворчасці вядзецца са шматлікімі парушэннямі. Ужо тры месяцы ініцыятыўныя групы спрабуюць данесці да чыноўнікаў наяўныя ў іх факты і патрабуюць як мінімум прыпыніць будаўніцтва да зняцця ўсіх хвалюючых іх пытанняў. Людзі не вераць уладам і прадстаўнікам завода, якія запэўніваюць, што ўсё пад кантролем. Супраць з'яўлення гэтай вытворчасці сабрана амаль 37 тысяч подпісаў мясцовых жыхароў, якія перададзены ў адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках