26 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Facebook дазволіць кожнаму карыстальніку адчуць сябе Цукербергам

3
Facebook дазволіць кожнаму карыстальніку адчуць сябе Цукербергам
Марк Цукерберг

Facebook плануе ўкараніць кнопку Unsend для паведамленняў усіх карыстальнікаў.

Пра гэта распавёў TechCrunch прадстаўнік кампаніі.

З ягоных слоў, тыя, хто выкарыстоўвае сакрэтныя паведамленні ў зашыфраванай версіі мэсэнджара, маюць магчымасць паставіць таймер, і паведамленні будуць аўтаматычна выдаляцца па сканчэнні пазначанага часу. Суразмоўца TechCrunch удакладніў, што кампанія плануе пашыраць функцыянал выдалення паведамленняў, гэта зойме некалькі месяцаў, піша Lenta.ru.

Адміністрацыя Facebook 6 красавіка паведаміла, што выдаліла паведамленні яе заснавальніка Марка Цукерберга з перапісак з карыстальнікамі ў мэсэнджар з меркаванняў карпаратыўнай бяспекі. Звычайныя карыстальнікі могуць выдаляць свае паведамленні з перапіскі, але яны ўсё роўна застаюцца ў іншых удзельнікаў чату.

Раней у красавіку Facebook прызнала уцечку звестак 90 мільёнаў карыстальнікаў праз афіляваныя з сацсеткаю кампанію Cambridge Analytica. Фірма збірала звесткі з дапамогай дадатку для апытанняў thisisyourdigitallife, а затым прадавала іх іншым арганізацыям, у тым ліку палітычным штабам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках