18 траўня 2026, панядзелак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стакгольм: РФ павінна растлумачыць, як «Навічок» апынуўся ў Салсбэры

3
Стакгольм: РФ павінна растлумачыць, як «Навічок» апынуўся ў Салсбэры

Прэм'ер-міністр Швэцыі просіць тлумачэнняў у РФ паводле справы Скрыпаля.

Швэцыя мае намер запытаць тлумачэнняў аб атручэнні Сяргея Скрыпаля пасля таго, як расейская амбасада ў Лондане паказала на брак камунікацыі з заходнімі краінамі, піша «Нямецкая хваля».

Паводле слоў прэм'ер-міністра Швэцыі Стэфана Лёвэна, на Расеі ляжыць абавязацельства давесці, што краіна не з'яўляецца крыніцай яду, якім былі атручаныя Скрыпаль і ягоная дачка. «Маскве будзе нялёгка растлумачыць, як рэчыва, зробленае ў часы СССР, чыім пераемнікам з'яўляецца Расея, апынулася ў Салсбэры», - сказаў Лёвэн у суботу, 7 красавіка.

«Яны (расейская старана. - Рэд.) абавязаныя сачыць за нервова-паралітычнымі рэчывамі. Я мяркую, што гэта вельмі, вельмі сур'ёзна", - дадаў Лёвэн. Масква адмаўляе дачыненне да нападу на Скрыпаля і ягоную дачку.

Найбліжэйшы панядзелак Стэфан Лёвэн павінен правесці перамовы з прэм'ер-міністаркай Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй. У суботу пасольства Расеі ў Вялікабрытаніі паведаміла, што кіраўнік дыпмісіі Аляксандр Якавенка папрасіў аўдыенцыі ў міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Барыса Джонсана на фоне «зусім дрэннага» ўзаемадзеяння дзвюх краін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках