Відэафакт: Муж і жонка з Вялікай Брытаніі ўстанавілі незвычайны сусветны рэкорд
4- 1.05.2018, 16:30
- 10,799
Рэкардсмены разбілі самую вялікую колькасць дошак за хвіліну.
Брытанцы Крыс і Ліза Пітман сталі сусветнымі рэкардсменамі, прымудрыўшыся голымі рукамі разбіць самую вялікую колькасць хваёвых дошак за хвіліну, піша 120.su.

Відовішчнае мерапрыемства адбылося ў Кенце, і паглядзець на моцных людзей з'явіліся не толькі разявакі і прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса, але і навучэнцы мясцовай школы баявых мастацтваў.

Крыс пачаў першым і здолеў разбіць 315 дошак. Аднак, і ягоная жонка паказала неймаверны для жанчыны вынік - 230 дошак. Крыс і Ліза з гонарам дэманструюць свае сертыфікаты, якія пацвярджаюць рэкорды. Яны распавялі, што некалькі гадоў песцілі гэтую мару і ішлі да пастаўленай мэты, хоць гэта і было вельмі цяжка.