26 красавiка 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як правільна сядзець за кампутарам, каб захаваць здаровую спіну

Як правільна сядзець за кампутарам, каб захаваць здаровую спіну

Парады медыкаў для тых, хто працуе ў офісе.

З дзяцінства мы чуем, што сядзець трэба толькі прама, бо так больш карысна для здароўя, і працаваць у такім становішчы быццам зручней. Але высвятляецца, што напраўду гэта не так, піша etcetera.media.

ВЫПРАБАВАННЕ ДЛЯ ЦЕЛА. Для тых, хто далёкі ад тэмы, праца за кампутарам здаецца даволі лёгкім заняткам. Але, з пункту гледжання фізіялогіі, усё зусім не так. Гэта вялікае выпрабаванне для чалавечага цела, якое эвалюцыйна не прыстасаванае (і наўрад ці хутка прыстасуецца) да такой дзейнасці.

Сярод самых частых праблем, з якімі сутыкаюцца офісныя работнікі, цэлыя дні сядзеўшы за кампутарам - шыйны астэахандроз і тунэльны сіндром.

НЯПРАВІЛЬНЫ ГРАДУС. Навукоўцы загаварылі пра шкоду становішча з прамой спінай пры працы за кампутарам некалькі гадоў таму. З іх слоў, сядзець за кампутарам як прыгорбіўшыся (гэта значыць сагнуўшыся пад вуглом менш за 70 градусаў), так і з прамой спінай (каля 90 градусаў) - шкодна!

А ЯК ПРАВІЛЬНА? З высноў медыкаў, «правільны» кут - ад 120° да 135°. Такую позу мы займаем, напрыклад, у крэсле стаматолага: адкінуўшыся на спінку і зручна размясціўшы ногі ў гарызантальнай плоскасці.

ПАДТРЫМАЙЦЕ ПАЯСНІЦУ. Ніжняя частка спіны мае натуральны ўнутраны выгін. Дзеці нараджаюцца з абсалютна роўнай спінай, а паяснічны выгіб з'яўляецца, калі яны пачынаюць сядзець. Адсутнасць падтрымкі ў гэтым месцы наносіць адчувальную шкоду спіне. Крэсла з падтрымкай паясніцы дапамагае захаваць гэты натуральны выгін і папярэджвае перагрузкі.

НОГІ - РОЎНА. Калі вы сядзіце за сталом, ступні павінны роўна стаяць на падлозе. Калі вашы ногі недастаткова доўгія для гэтага, выкарыстоўвайце адмысловую падстаўку або ўслончык. Гэта таксама зніжае нагрузку на ніжнюю частку спіны.

ПРАМЫЯ ЗАПЯСЦІ. Пры наборы тэксту запясці павінны складаць прамую лінію з рукой да локця. Калі яны ненатуральна сагнутыя, узнікаюць балючыя праблемы накшталт тунэльнага сіндрому. Пазбегнуць яго даволі проста - зручней працаваць на ноўтбуку ці купіць эрганамічную клавіятуру з падоўжанай падстаўкай для запясцяў.

ПРЭЧ ПАДЛАКОТНІК! Пры правільнай вышыні стала, крэсла і карэктнай пасадцы локці будуць знаходзіцца пад камфортным вуглом 90 градусаў. Як вынік, патрэба пакласці рукі на падлакотнікі ў прынцыпе не павінна ўзнікаць. Яны толькі замінаюць - сутыкаюцца са сталом і правакуюць на тое, каб апусціць крэсла і тым самым задаць яму няправільную вышыню. Да таго ж, апора на падлакотнікі адмоўна адбіваецца на плячах і спіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках