26 красавiка 2024, Пятніца, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы помнік Касцюшку ў Беларусі адкрыюць 12 траўня

2
Першы помнік Касцюшку ў Беларусі адкрыюць 12 траўня
ФОТА: FACEBOOK.COM/GLEB.LABADZENKA

Чакаецца прыезд сотняў людзей на адкрыццё помніка нацыянальнаму герою Беларусі.

Першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі ўжо ўсталявалі. Ён знаходзіцца ў Мерачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне, ля музея нацыянальнага героя Польшчы і ЗША. Урачыстае адкрыццё пройдзе 12 траўня, пачатак а 12:00. Чакаецца прыезд сотняў людзей, паведамляе euroradio.fm.

«Такіх прыгожых помнікаў вы яшчэ не бачылі», - піша ў Facebook ініцыятар гэтага праекта, грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка. Да ўрачыстага адкрыцця ён наважыў не паказваць, як выглядае помнік, змясціў здымкі, на якіх яго можна разгледзець толькі часткова.

Да адкрыцця помніка Касцюшкі зрабілі спецыяльную дошку з імёнамі ахвярадаўцаў (збор сродкаў адбываўся з дапамогай краудфандынга). Яна будзе знаходзіцца ў музеі Касцюшкі.

Тадэвуш Касцюшка (1746 - 1817) быў кіраўніком вызвольнага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі. Таксама ён удзельнічаў у вайне за незалежнасць Злучаных Штатаў. Дагэтуль у нашай краіне былі толькі два бюсты Касцюшкі, устаноўленыя ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці (там была сядзіба Касцюшкі) і на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Менску.

ФОТА: FACEBOOK.COM/GLEB.LABADZENKA
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках