19 сакавiка 2024, aўторак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Керчанскі мост у Крым давядзецца зруйнаваць

29
Керчанскі мост у Крым давядзецца зруйнаваць

Каб зразумець чаму, можна паглядзець на стан эканомікі Абхазіі.

Незаконныя «ўлады» акупаванага Крыму запусцілі ў Керчы аўтамабільны рух на пад'ездзе да Крымскага (Керчанскага) моста, якім Расея злучыла паўвыспу са сваёй тэрыторыяй. Пры гэтым расейцы цяпер не разумеюць, што будзе, калі Крым вернецца ў склад Украіны, таго факту, што незаконна пабудаваны пуцінскі мост давядзецца зруйнаваць.

Такое меркаванне выказаў «Апострафу» расейскі апазіцыйны палітык Канстанцін Баравы:

- Няма зусім ніякай розніцы, пабудавалі Керчанскі мост ці не пабудавалі. Бо ён - прапагандысцкая акцыя. Вядома, цяпер паведамяць, што Расея злучаная з Крымам мостам. Гэта вельмі прапагандысцкі эфект, яго Крэмль і дамагаецца. Асаблівай патрэбы ў мосце няма, калі там не будзе развівацца вайсковая база: бо эканамічна Крым - ізаляваная тэрыторыя, таксічная. Бізнэс не ідзе туды. Проста таму, што гэта небяспечна.

Таму няма нічога прынцыпова новага ў сувязі з запускам моста, акрамя прапагандысцкага эфекту. Запусцяць, потым праз некаторы час арганізуюць акцыю запуску на поўную магутнасць, затым будуць урачыстыя праезды... Але грошы, выдаткаваныя на гэты мост, не акупяцца ніколі. Гэтак жа, як і грошы, якія ў Расеі выдаткоўваюцца на мілітарысцкую прапаганду. Але яны і не павінны акупляцца.

Каб зразумець, што чакае Крым, можна паглядзець на стан эканомікі Абхазіі. Гэтая тэрыторыя вельмі інтэнсіўна развівалася як частка Грузіі і дзякуючы турызму. А сёння там іншая сітуацыя. Мне больш за ўсё падабаецца фатаграфія, на якой выяўлены, «мёртвы» электрацягнік, праз які прарасло дрэва. Праз некаторы час Крым будзе ў такім жа стане. І сілавікі - наколькі я разумею, гэтак жа, як і ў Абхазіі - будуць стрымліваць інфармацыйны і чалавечы абмен паміж Крымам і Расеяй.

Так, распаўсюджаная практыка, калі расейцы купляюць сабе нерухомасць у Абхазіі. Асабліва добра ідуць дамы, якія належалі грузінам. Абхазы, напраўду, баяцца ў іх жыць, бо вельмі добра разумеюць, што, калі вернуцца грузіны, новых жыхароў проста выкінуць на вуліцу, і жыць не будзе дзе. А расейцы, якія купляюць дамы ў Крыме, не вельмі разумеюць, што адбудзецца, калі Крым вернецца Украіне. Я думаю, што тут ёсць яшчэ і разлік на міласэрнасць украінскай дэмакратычнай дзяржавы, якая не захоча помсціць нават сваім ворагам.

Напраўду, узнікнуць сур'ёзныя праблемы адразу пасля вяртання Крыма Украіне. У людзей ёсць дакументы, якія пацвярджаюць тое, што яны купілі зямлю, будаўнічыя матэрыялы, але яны не разумеюць, што ўсё гэта крадзенае. Украіне, дарэчы, было б правільна пачаць тлумачыць гэтыя пытанні. Керчанскі мост - гэта добрая нагода пачаць такую тлумачальную працу: што крадзенае не проста давядзецца аддаць, але і панесці адказнасць за яго куплю. І законы адпаведныя, думаю, было б правільна падправіць менавіта ў аспекце таго, што адбываецца ў Крыме - гэта рэкамендацыя Вярхоўнай Радзе.

Будаўніцтва Керчанскага моста ніяк не перашкодзіць вяртанню Крыму ў склад Украіны. Гэта будаўніцтва з'яўляецца незаконным, бо вялося на тэрыторыі Украіны і без ўзгаднення з Украінай. Таму Расея заплаціць яшчэ і за руйнаванне гэтага моста.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках