26 красавiка 2024, Пятніца, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запасім папкорн

12
Запасім папкорн

Сёння Беларусь згуляе апошні матч у рамках ЧС у хакеі ў Даніі.

У аўторак, 15 траўня, на чэмпіянаце свету ў Даніі шасцю матчамі заканчваецца групавы этап, піша "Прессбол".

Беларускія хакеісты згуляюць апошні матч у турніры з камандай Славакіі. Нагадаем, каманда Беларусі саступіла шэсць матчаў запар і вылецела з элітнага дывізіёна.

У групе "А" швайцарцы згуляюць з французамі, а расейцы - са швэдамі. У групе "В" каманда Фінляндыі пазмагаецца з камандай ЗША, каманда Канады - з камандай Нямеччыны, а каманда Латвіі - з камандай Даніі (гэта наогул фактычна 1/8 фіналу!).

13.15. Швайцарыя - Францыя

13.15. Фінляндыя - ЗША

17.15. БЕЛАРУСЬ - Славакія

17.15. Канада - Нямеччына

21.15. Расея - Швэцыя

21.15. Латвія - Данія

Група "А": Швэцыя - 17 балаў (6 гульняў), Расея - 16 (6), Чэхія - 15 (7), Швайцарыя - 9 (6), Славакія - 8 (6), Францыя - 6 (6), Аўстрыя - 4 (7), Беларусь - 0 (6).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках