Сіноптыкі: Заўтра ўдзень будзе да +25 градусаў
- 16.05.2018, 14:34
- 6,824
Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 17 траўня.
У чацвер будзе воблачна з прасвятленнямі, паведамілі БелТА ў рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с, удзень месцамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 19-25 градусаў цяпла, на захадзе краіны - плюс 16 - плюс 18.