26 красавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці 328» з Ліды: Адкрылася другое дыханне

1
«Маці 328» з Ліды: Адкрылася другое дыханне
ЛЮДМІЛА ЛАПКО
ФОТА: SVABODA.ORG

Мясцовыя ўлады занерваваліся праз упартасць актывістак-галадоўніц.

У Лідзе шосты дзень працягваюць галадаць дзве актывісткі руху «Маці 328» - Людміла Лапко і Алена Мікалаюк. Учора прадстаўнікі райвыканкама пацікавіліся станам здароўя адной з іх, Людмілы Лапко, паведамляе «Радыё Свабода».

Людміла Лапко галадае ў сваім доме, яна ў адпачынку і не ходзіць на працу. Учора, са слоў Лапко, да яе патэлефанаваў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк і пацікавіўся здароўем, сказаў, што да яе прыйдзе доктар.

«Сапраўды, пазней прыйшоў лекар з гарадской лякарні і ўчастковы лекар. Паслухалі мяне, выпісалі лекі, і заўтра я пайду ў лякарню, каб мне зрабілі кардыяграму. Я асабліва ні на што не скардзілася, але яны ўзялі з мяне абяцанне, што буду выконваць іх загады», - сказала Лапко.

Званком з райвыканкама Лапко была здзіўленая, бо яшчэ раніцай казала, што ніхто з уладаў не звяртае на яе праблемы увагі. Дадала, што Пранюк абяцаў запісаць яе на прыём да «дэпутата палаты прадстаўнікоў»: маўляў, вам нічога самой не трэба рабіць.

Другая галадоўніца, Алена Мікалаюк, прадаўжае штодня хадзіць на працу. Да яе ніхто з райвыканкама не тэлефанаваў, і па медыцынскую дапамогу яна не звярталася.

«Я пакуль сама прытрымліваюся ўсіх рэкамендацый, якія трэба выконваць падчас галадоўкі, і сёння нават стала лепш, нібы адкрылася другое дыханне», - сказала Нікалаюк.

Наконт спынення галадоўкі абедзве жанчыны пакуль не вызначыліся. Але, з іхніх слоў, у чацвер 17 траўня, магчыма, будзе прынятая нейкая пастанова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках