26 красавiка 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам зэканоміць на адпачынку ў Еўропе

Як беларусам зэканоміць на адпачынку ў Еўропе

Што выбраць - аўтобусныя туры самастойна ці з турфірмай?

Колькі разоў, гледзячы на кошт аўтобуснага тура, вы думалі, што турыстаў абіраюць да ніткі? Ці, наадварот, - што ўкласціся ў 200 еўраў, наведаўшы 6 еўрапейскіх гарадоў - сапраўдны падарунак для вандроўнікаў?

Партал TIO.BY надумаў правесці невялікі чэлендж: паўтарыць папулярныя аўтобусныя маршруты, якія прапануюць беларускія турагенты, з дапамогай падручных сродкаў, гэта значыць «букінг» і еўрапейскіх аўтобусных перавознікаў, і параўнаць атрыманыя выдаткі:

«А як кажуць, танней можна заўсёды. Нават калі вы сапраўды выгадна купілі квіток Менск-Варшава, знойдзецца хтосьці, хто ў гэты ж дзень з'ездзіць з трыма перасадкамі праз Беласток і заплаціць удвая менш.

Таму адразу агаворым, што для чысціні экспэрыменту мы, па-першае, зрабілі ўсё магчымае, каб самастойныя турысты не страцілі ў камфорце: калі ў праграме ў турфірамаў пазначаны наўпроставы пераезд Прага-Менск, мы не будзем перасаджваць турыста ў Варшаве, хоць гэта і выйшла б танней.

Па-другое, турысты будуць праводзіць у горадзе прыкладна столькі ж часу, колькі і вандроўнікі з узятага для параўнання тура. Такім чынам, што будзе, калі самастойны падарожнік надумае ўзяць за аснову маршрут пакетнага тура?

Бэрлін-Амстэрдам-Прага. Прага - вельмі зручная лакацыя: жыллё таннае, горад прыгожы, а за 10 еўраў можна з’ездзіць на аўтобусе, напрыклад, у Карлавы Вары і назад.

На выхадзе атрымліваецца мінімум выдаткаў і максімум уражанняў: увогуле, бяспройгрышны варыянт. Таму адзін з самых папулярных варыянтаў аўтобусных тураў - недоўгачасовая паездка па еўрапейскіх сталіцах, сярод якіх звычайна фігуруе Прага. Часцей за ўсё Прагу прапануюць «у камплекце» з Дрэздэнам альбо Венай і Будапештам, але часам турыстаў прыцягваюць і гарадамі даражэйшым: Бэрлінам, Парыжам, Амстэрдамам.

Пры гэтым гатэль, хутчэй за ўсё, будзе размешчаны за межамі горада: і не дзіва, бо самы танны хостэл у Амстэрдаме будзе каштаваць як гатэль 3* у Празе, а то і даражэй. Таму ў выпадку з Нідэрландамі турыстаў наогул могуць пасяліць у якім-небудзь памежным нямецкім мястэчку.

Такім чынам, мы нагледзелі тур «Бэрлін-Амстэрдам-Прага» коштам 150 еўраў + 45 рублёў турпаслуг (гэта значыць, агулам 170 еўраў). У кошце пераезд, 3 ночы ў гатэлі і сняданкі. Увесь першы дзень у турыстаў займае дарога. У праграме пазначана, што вандроўнікі начуюць у транзітным гатэлі на тэрыторыі Польшчы.

Сапраўды, ад Менска да Бэрліна няблізка, і доўгі пераезд быў бы стомны. Для начлегу мы выбралі горад Познань і, каб нашы самастойныя турысты не страцілі ў камфорце, знайшлі для іх прамы пераезд Менск-Познань за 46 еўраў.

Больш бюджэтным варыянтам было б даехаць да Варшавы (ад 22 еўраў), а затым купіць білет да Познані (ад 5 еўраў). Часам можна знайсці вельмі танныя квіткі Варшава-Бэрлін - напрыклад, за 5 еўраў. Але наша мэта - каб турыст застаўся поўны сіл і не правёў ноч у аўтобусе: таму 46 еўраў сыходзяць у кішэню Eurolines».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках