26 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыгорыя Лепса не пусцілі ў Ізраіль

14
Грыгорыя Лепса не пусцілі ў Ізраіль

У 2017 годзе спявак трапіў у базу ўкраінскага сайта «Міратворац».

Расейскага спевака Грыгорыя Лепса не пусцілі ў Ізраіль. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла дэпутатка Кнэсэта Юлія Маліноўская.

"Мяркуючы з усяго, ізраільскай паліцыі больш няма чым займацца - усе справы раскрытыя, усе злачынцы пакараныя. Нічым іншым я не магу растлумачыць той дзіўны факт, што паліцыя цяпер займаецца пытаннем ўезду ў Ізраіль папулярнага расейскага спевака Грыгорыя Лепса. Як увогуле такое можа быць, што артыст, які здзейсніў мноства міжнародных канцэртных тураў, які толькі напярэдадні скончыў гастролі ў Еўропе, які ўваходзіць у пул прэзідэнта Расеі, раптам атрымлівае адмову на ўезд ад ізраільскай паліцыі? Нягледзячы на тое, што яго прыхільнікі раскупілі больш за 3000 квіткоў? " - напісала Маліноўская.

Паводле ейных слоў, да яе звярнуўся арганізатар канцэртнага тура спевака, які распавёў, што ўсе музыкі і тэхнічныя работнікі, якія суправаджаюць Лепса, атрымалі дазвол на ўезд, а самога спевака не пусцілі.

"Я накіравала экстраныя звароты міністру ўнутранай бяспекі Гіладу Эрдану і генеральнаму інспектару паліцыі з патрабаваннем растлумачыць, на якой падставе папулярнаму спеваку, які напярэдадні выступаў з гастролямі ў Еўропе і неаднаразова бываў у Ізраілі, без усялякіх тлумачэнняў забаранілі ўезд у нашую краіну. Спадзяюся, яны аператыўна адрэагуюць на гэтую абсурдную сітуацыю, у выніку чаго атрымаецца пазбегнуць вельмі непрыемнага дыпламатычнага інцыдэнту з Расеяй і прадухіліць маральную шкоду тысячам прыхільнікаў таленту знакамітага спевака", - адзначыла Маліноўская.

У каментарах падпісчыкі дэпутаткі раскрытыкавалі яе імкненне дапамагчы Лепсу.

"Юлія Маліноўская, мабыць, ужо ўсім ізраільцянам дапамагла, а цяпер трэба дапамагчы расейскаму алкаголіку, наркаману і крымінальніку", - напісаў карыстальнік Facebook Roman Tsoir.

"Вау. Які файны аргумент: "Спявак уваходзіць у прэзідэнцкі пул". Ды толькі за гэта не трэба яго пускаць у Ізраіль. Дэпутатцы павінна быць сорамна, што займаецца не тымі справамі. Па мне - дык ніводнага артыста з Расеі не варта пускаць у Ізраіль", - напісала Yana Vaksberg.

"Якая ганьба, дэпутат Кнэсэта дапамагае "зорцы", якая ўнесены ў спіс Інтэрпола. Вы дакладна дэпутатка Кнэсэта, а не памочніца [спікера расейскага МЗС Марыі] Захаравай?" - адзначыла Юдыт Грысь.

У 2013 годзе амерыканскае міністэрства фінансаў забараніла музыку ўезд у ЗША, патлумачыўшы адмову тым, што ён мае дачыненне да нейкай арганізацыі "Брацкі круг".

У 2016 года Лепса не пусцілі ў Лондан.

У 2017 годзе спявак трапіў у базу украінскага сайта "Міратворац" за ягоныя словы пра тое, што падчас вайсковага канфлікту ва Украіне адзін з адным разбіраюцца ўкраінцы, а расейцы там не ваююць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках