26 красавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах тавары са зніжкай прадаюць даражэй, чым без яе

2
У Баранавічах тавары са зніжкай прадаюць даражэй, чым без яе

Беларусы ўжо не раз заўважалі такія «зніжкі».

Жыхар Баранавічаў у адной з прадуктовых крам горада сфатаграфаваў цэннік, на якім энергетычны напой «са зніжкай» прадаваўся за 2,39 рубля замест 2,15 рубля, паведамляе intex-press.by.

«Усё сумленна, каштаваў 2,15, а мы бяром з вас 2,39», - з такім каментаром даслаў журналістам сваё фота гараджанін Іван.

Маладзён сам працуе ў сферы гандлю, сочыць за коштамі і ўжо не раз заўважаў такія «зніжкі».

- Магчыма, прычынай чалавечы фактар. Да прыкладу, трэба тэрмінова пераацаніць некалькі сотняў тавараў, а на ўсё пра ўсё з друкам і нарэзкай новых цэннікаў у касіра паўгадзіны. Мабыць, у гэтым выпадку проста ў базе была памылка друку, а на паперы работнік недагледзеў, - так тлумачыць працаўнік гандлю блытаніну на жоўтых цэнніках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках