Беларуская гімнастка здабыла два медалі на Гран-пры ў Ізраілі
- 18.05.2018, 17:29
- 7,238
АРХІЎНЫЯ ФОТА БЕЛТА
Кацярына Галкіна стала найлепшай у практыкаванні з мячом.
Беларуска Кацярына Галкіна здабыла два медалі на этапе Гран-пры ў ізраільскім Халоне. Першае месца гімнастка заняла ў практыкаванні з мячом (19,200 бала), паведамляе «Прессбол».
У практыкаванні з абручом беларуска заняла трэцяе месца (18,150). У індывідуальных практыкаваннях у Халоне выступала і беларуска Юлія Еўчык, найлепшы вынік якой - чацвёртыя месцы ў практыкаваннях з булавамі і стужкай.
У спаборніцтвах сярод юніёраў бронзавым прызёрам у практыкаванні з мячом стала Яна Стрыга.