Дзерыпаска выйшаў з рады дырэктараў En+
1- 18.05.2018, 18:09
- 8,819
Такая пастанова была прынятая для таго, каб Мінфін ЗША зняў санкцыйныя абмежаванні з кампаніі.
Расейскі бізнэсовец Алег Дзерыпаска пакіне раду дырэктараў кампаній «Русал» і En+. Яго месца зойме незалежны дырэктар En+, паведамляецца на сайце кампаніі.
Такая пастанова была прынятая для таго, каб Міністэрства фінансаў ЗША зняло санкцыйныя абмежаванні з кампаніі. Раней Дзерыпаска пагадзіўся скараціць долю ў En+ ніжэй за 50 адсоткаў і пакінуць пасаду старшыні рады дырэктараў.
6 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да 38 расейскіх бізнэсоўцаў і кампаній. Абмежаванні ўведзены ў адпаведнасці з законам аб супрацьстаянні спаборнікам Амерыкі, прынятым Кангрэсам ЗША летась.
У санкцыйных спісах аказаўся Дзерыпаска і кампаніі «Русал» і En+, якія належаць яму.
Кіраўнік Мінфіна ЗША Стывен Мнучын заявіў, што ЗША гатовыя зняць санкцыі з «Русала», калі доля Дзерыпаскі ў кампаніі будзе складаць менш за 50 працэнтаў.