17 жнiўня 2026, панядзелак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм ураджэнца Беларусі атрымаў узнагароду ў Канах

Фільм ураджэнца Беларусі атрымаў узнагароду ў Канах
Сяргей Лазніца

Сяргей Лазніца атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру.

Украінскі рэжысёр беларускага паходжання Сяргей Лазніца здабыў узнагароду на Канскім кінафестывалі.

Лазніца атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру ў рамках конкурсу «Асаблівы погляд». Яго фільм «Данбас» адкрываў праграму.

Сяргей Лазніца - рэжысёр такіх фільмаў, як «Шчасце маё», «У тумане» і «Рахманая».

Ён нарадзіўся ў 1964 годзе ў Баранавічах. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі палітэх, абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык. У 1997 годзе скончыў расейскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі з адзнакай. У 2001 годзе эміграваў у Нямеччыну.

Як паведамляе «Радио Свобода», Cергей Лазніца выступіў са словамі падтрымкі ў адрас свайго калегі Алега Сянцова, які абвясціў бестэрміновую галадоўку ў расейскай калоніі.

«З велізарным болем і з велізарным захапленнем я заяўляю сваю салідарнасць з Алегам Сянцовым, з усімі рэжысёрамі у розных частках свету, якія змагаюцца за свабоду, за гонар і, у канчатковым выніку, за чалавечнасць. Як бы ні стараліся жорсткія і дэспатычныя рэжымы пераследаваць нас, затыкаць нам рот і прымушаць нас падпарадкоўвацца іх правілам, мастацтва кіно застанецца вольным. Рэжысёры працягнуць ламаць каноны і выходзіць за рамкі - у пошуках ведаў і праўды. Год за годам Канскі фестываль даводзіць гэта», - заявіў Сяргей Лазніца, выступаючы на цырымоніі ўручэння яму прыза за найлепшую рэжысуру пры закрыцці праграмы «Асаблівы погляд» (Un Certain Regard) Канскага кінафестывалю 2018 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках