Берасцейскае «Дынама» атрымала валявую перамогу над БАТЭ ў фінале Кубка Беларусі
7- 19.05.2018, 20:47
- 16,268
Берасцейскія футбалісты трэцім разам здабылі Кубак Беларусі.
Берасцейскае «Дынама» трэцім разам у гісторыі і другі год запар здабыло Кубак Беларусі. У фінальным матчы ў Магілёве берасцейцы атрымалі валявую перамогу над БАТЭ - 3:2, паведамляе «Прессбол».
БАТЭ - Дынама Бр - 2:3
Магілёў. 19 траўня. Стадыён «Спартак». 18.30. Квіток - 3-6 рублёў.
Суддзі - С.Цынкевіч (Асіповічы), Е.Раманаў, В.Малюцін (абодва - Магілёў); В.Шымусік (Асіповічы), С.Лабацэвіч (Віцебск).
Інспектар - А.Чыкун (Стоўбцы).
Дэлегат БФФ - І.Цаплюк (Менск).
БАТЭ: Шчарбіцкі - А.Філіповіч, Яблонскі, Волкаў, Валадзько - Бага, Драгун - Стасевіч (к), Глеб (Скавыш, 79), Іваніч - Сігневіч.
Запасныя: Чычкан, Васілевіч, Шкурдзюк, Малькевіч, Бярозкін, Мухамедаў.
ДЫНАМА: Гутар - Вераціла, Каргас, Гаўрыловіч (к), Вітус - Асучукву, Сядзько (Ж.Філіповіч, 71) - Савіцкі, Мілеўскі, Няхайчык - Готал (Фамее, 71, Васілюк, 91+).
Запасныя: Паўлючэнка, Лебедзеў, Залескі, Кірыленка.
Галы: 1:0 - Іваніч (13, пас - Бага). 1:1 - Мілеўскі (34, пас - Готал). 2:1 - Іваніч (49, пас - Стасевіч). 2:2 - Фамее (74, пас - Савіцкі). 2:3 - Няхайчык (89)
Папярэджанне: Скавыш (86), Мілеўскі (95+).