27 красавiка 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шкодныя рэчывы вывезуць з Зялёнага Бора?

3
Шкодныя рэчывы вывезуць з Зялёнага Бора?

Улады пайшлі на саступкі пасля экалагічных пратэстаў.

Пра гэта піша афіцыйны сайт Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта, паведамляе «Радыё Рацыя».

Адкіды свінцовай вытворчасці ўжо больш за два гады ляжаць прама на прамысловай пляцоўцы пасярод лесу:

«Усім чыноўнікам трэба паехаць у Зялёны Бор, пастаяць побач з гэтымі адкідамі хаця б дзесяць хвілін і паглядзець, што з імі будзе пасля. Гэта цяжкі стан, гэта млоснасць, ваніты, гэта слёзы, соплі. Там немагчыма знаходзіцца, але там блізу 700 жыхароў, якія гэтым дыхаюць», - кажа Кацярына Чорная, экалагічная актывістка і прадстаўніца ініцыятыўнай групы, якая выступае супраць будаўніцтва завода акумулятараў пад Берасцем.

2 траўня 2018 года адбылася сустрэча мясцовых жыхароў з прадстаўнікамі ўладаў, адказнымі за тэрыторыю ў Зялёным Боры, дзе знаходзяцца адкіды.

Таксама былі пададзеныя шматлікія скаргі ў кантралюючыя інстанцыі Беларусі, тэма была паднятая ў СМІ, актывісты правялі акцыі і неўзабаве ўлады прынялі пастанову прыбраць адкіды.

«За чый рахунак, куды і ў якія тэрміны - пакуль невядома», - адзначылі эколагі і запэўнілі, што пракантралююць гэтае пытанне.

Адходы належалі перапрацоўчай кампаніі «Біт Сплаў», якая ўваходзіць у групу кампаній «ПАК», якія будуюць акумулятарны завод пад Берасцем супраць якога выказаліся ўжо блізу 40 000 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках