26 красавiка 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Кітай адмовіліся ад узаемных мытаў на тавары

1
ЗША і Кітай адмовіліся ад узаемных мытаў на тавары

Краіны пастанавілі адмовіцца ад гандлёвай вайны.

Краіны дамовіліся пра агульныя правілы і збіраюцца адмовіцца ад мытаў.

ЗША і Кітай дамовіліся часова адмовіцца ад узаемных мытаў на імпарт тавараў. Пра гэта ў нядзелю, 20 траўня, у інтэрв'ю тэлекампаніі Fox News паведаміў міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын, паведамляе DW.

"Мы дамагліся значнага прагрэсу ў перамоўным працэсе і прыйшлі да пагаднення адносна агульных правілаў. Таму на цяперашні момант мы адмовіліся ад увядзення мытаў, каб укараніць гэтыя новыя правілы", – заявіў міністр.

Напярэдадні Пекін прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу зрабіць закупкі амерыканскіх тавараў і прыняць пакет іншых захадаў, якія скарацілі б дэфіцыт у двухбаковым гандлі на 200 млрд даляраў за год. Адным з галоўных бенефіцыяраў гэтага пакету захадаў можа стаць амерыканская кампанія Boeing, якая на гэты момант прадае блізу чвэрці сваіх самалётаў кітайскім кліентам, удакладняе агенцтва Reuters.

Трамп раней ацэньваў гандлёвы дэфіцыт ЗША з Кітаем на 375–500 млрд даляраў. Вашынгтон 3 красавіка ўвёў 25-адсоткавыя мыты на кітайскія тавары. Кітай на наступны дзень адрэагаваў такога ж памеру мытамі на імпарт тавараў з ЗША і заявіў, што паскардзіцца ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Вашынгтон у адказ прыгразіў новымі захадамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках