24 красавiка 2024, Серада, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орша: месца, дзе час спыніўся

10
Орша: месца, дзе час спыніўся

У Оршы можна здымаць фільмы пра савецкае мінулае без дэкарацый.

Калі трапіш у раён Аршанскага льнокамбіната, з'яўляецца адчуванне, што апынуўся ў велізарным павільёне для кінематаграфістаў, дзе будзе здымацца фільм пра савецкае мінулае, піша «Салiдарнасць».

АРШАНСКІ ЛЬНОКАМБІНАТ

Ад прадпрыемства да цэнтра горада вядзе праспект Тэкстыльшчыкаў. У яго пачатку ўражваюць будынкі, узведзеныя ў 1930-я гады. У інтэрнатах, жылых дамах і школах прысутнічаюць манументальныя калоны, балконы і ляпніна. Гэта самы маштабны з збудаваных у Беларусі ў даваенныя гады працоўных пасёлкаў.

У сеціве можна знайсці такія аб'явы наконт продажу жылля: «Прадаецца 3-пакаёвая кватэра па праспекце Тэкстыльшчыкаў на другім паверсе пяціпавярховага цаглянага дома 1937 года пабудовы».

На адным з дамоў вісіць шыльда пра Георгія Сямёнава. Ён узначальваў ільнокамбінат 30 гадоў (1941–1972). Пры ім прадпрыемства актыўна развівалася і пашыралася.

У 1957 годзе на праспекце Тэкстыльшчыкаў скончылі будаўніцтва Палаца культуры льнокамбіната ў стылі савецкага неакласіцызму. Цяпер гэта гарадскі ДК.

Ля помніка працоўным і службоўцам ільнокамбіната, якія загінулі ў гады вайны, гучыць «Кацюша». З праспекта сюды збочыў ветэран. Дзядуля распытвае мінакоў, паказваючы рукой у бок музыкі і помніка: «Што там адбываецца? 9 траўня ж толькі заўтра».

Дарэчы, у 1950-я недзе ў гэтым працоўным пасёлку, відаць, жыла маці дыктатара Кацярына Трафімаўна Лукашэнка, якая працавала на льнокамбінаце. Ад яе роднай Александрыі да Оршы ўсяго 23 кіламетры.

Удзень у будні ў раёне льнокамбіната заўважныя ў асноўным пенсіянеры. Мясцовыя апавядаюць: «Цяпер тут нешматлюдна, а раней натоўпамі хадзілі».

Дыктатар перыядычна наведвае Аршанскі льнокамбінат і цікавіцца сітуацыяй на ім. Нядаўна прадпрыемства перажыло маштабную мадэрнізацыю. Адзін з яе вынікаў – выпуск ільняных джынсаў.

Але ў жылым раёне ля прадпрыемства перамены не заўважныя. Час тут як быццам спыніўся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках