25 красавiка 2024, Чацвер, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, які будзе надвор'е на гэтым тыдні

Стала вядома, які будзе надвор'е на гэтым тыдні

Заўтра ўдзень у многіх раёнах Беларусі пройдуць дажджы.

У наступныя два дні варункі надвор'я Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, так што захаваецца няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е. У другой палове тыдня тэрыторыя нашай краіны апынецца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону - дажджоў будзе няшмат. Пра гэта tut.by распавялі ў Белгідрамет Мінпрыроды.

22 траўня ў аўторак, уночы ў асобных раёнах не абыдзецца без невялікіх дажджоў. Удзень у многіх раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе +6... +12°С, у асобных раёнах яна панізіцца да +3... +5°С; максімальная тэмпература ўдзень у асноўным +15... +21°С, толькі на поўдні краіны паветра прагрэецца да + 23°С.

У сераду, 23 траўня, варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Уночы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе 7... +13°С, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным +18... +24°С, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +25... +27°С.

24 траўня, у чацвер, франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны. Уночы месцамі яшчэ не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў, толькі на ўсходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах грымнуць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +8... +14°С, на паўднёвым усходзе краіны +15... +16° С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +18°С на паўночным захадзе да +25°С на паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 25 траўня, у асобных раёнах, у асноўным на поўдні краіны, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўночы складзе +6... +13°С, максімальная тэмпература ўдзень +16... +21°С, на паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +24°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках