23 кастрычнiка 2018, aўторак, 13:40
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Адвакат: Алег Сянцоў гатовы прадаўжаць галадоўку наўпрост да фатальнага канца

2
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Незаконна арыштаваны ў Расеі ўкраінскі рэжысёр не верыць ні ў якое правасуддзе.

Адвакат украінскага палітвязня Алега Сянцова Дзмітрый Дзінзе заявіў, што ягоны падабаронны мае намер прадаўжаць галадоўку нават да фатальнага канца. Пра гэта паведамляе «Новое время».

«Ён (Сянцоў, - рэд.) сказаў, што будзе галадаць да канца, магчыма да фатальнага канца. Ведаючы Алега, як ягоны адвакат, ён для сябе вызначыў досыць такі сур'ёзны крок. Я яму прапаноўваў юрыдычна развязаць гэтае пытанне. Алег сказаў, што не верыць ні ў якое правасуддзе. Найбліжэйшым часам я паспрабую чарговым разам яго наведаць", - адзначыў адвакат.

У сваю чаргу сястра Сянцова дадала, што абвяшчэнне галадоўкі стала нечаканасцю.

"Галадоўка для мяне стала нечаканасцю. Ён спрабаваў падрыхтаваць маму да гэтай навіны, але здароўе яе гэта падрывае. Галадоўка - гэта ўжо жэст адчаю. Гэтай галадоўкай ён спрабуе наблізіць вызваленне іншых зняволеных. Галадоўку ён абвясціў перад чэмпіянатам свету, каб пра гэта даведалася як мага больш людзей", - сказала яна.

Нагадаем, Алег Сянцоў абвясціў аб пачатку бестэрміновай галадоўкі 14 траўня. Адзінай умовай спынення галадоўкі ён назваў вызваленне ўсіх украінскіх палітвязняў, якія незаконна ўтрымліваюцца РФ.

Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме 11 траўня 2014 года праваахоўнымі органамі РФ. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў Крыме падчас незаконнай анэксіі паўвострава РФ. Пазней рэжысёра абвінавацілі ў захоўванні зброі і выбухоўкі. У жніўні 2015 года расейскі суд прыгаварыў Сянцова да 20 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Ён знаходзіцца ў калоніі ў горадзе Лабытнангі і прадаўжае займацца творчасцю.