26 красавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Беларускім хакеістам месца ў ніжэйшым дывізіёне

62
Лукашэнка: Беларускім хакеістам месца ў ніжэйшым дывізіёне

Дыктатар пракаментаваў паразу каманды на ЧС-2018.

Беларускім хакеістам месца ў ніжэйшым дывізіёне. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнай рады клуба "Дынама-Мінск" Ігара Шуневіча, піша БелТА.

"Тое, што нашая каманда вылецела з элітнага дывізіёна, - гэта справядліва, іхняе месца там. Ім няма чаго рабіць з такой гульнёй у гэтым дывізіёне. Але пагадзіцца з гэтым мы ніяк не можам", - сказаў Лукашэнка.

Дыктатар пацікавіўся, як будзе надалей развівацца клуб "Дынама-Мінск", які з'яўляецца базай для падрыхтоўкі хакеістаў для нацыянальнай каманды.

"Цяпер федэрацыя хакея ўсё больш ківае на "Дынама", што клуб не выконвае сваіх абавязанняў. Клуб кажа пра тое, што ім самім трэба гуляць і перамагаць, паказваць гульню, таму ёсць свае інтарэсы. Каб у нас не было разыходжанняў, трэба зрабіць так, каб найлепшыя гульцы гулялі ў "Дынама", а самыя лепшыя дынамаўскія - у нацыянальнай камандзе", - сказаў Лукашэнка.

"Ахвяруючы ўсім (пажадана, вядома, без ахвяр) мы павінны перавагу аддаваць нацыянальнай камандзе. Усё павінна быць накіравана на краіну. Павінны гуляць беларускія хакеісты і перш за ўсё брамнікі. Гэта нікуды не варта, што ў нас няма нармальнай абароны. Дык і нападнікаў няма. Калі за дзясятак матчаў не могуць забіць дзясятак галоў, гэта не каманда", - адзначыў дыктатар.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках