26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі абураныя прымусовай падпіскай

11
Прадпрымальнікі абураныя прымусовай падпіскай

Гарадзенскія ІП уступілі ў супрацьстаянне з падатковай.

Усе ведаюць, што падпіска на друкаваныя выданні - справа «добраахвотная». Але работнікі падатковай інспекцыі з Горадні відавочна пра гэта не чулі. Бо на рынку «Паўднёвы» імі ажыццёўлены рэйд у падпісной кампаніі на часопіс «Кансультант прадпрымальніка», паведамляе «Радыё Рацыя».

Сярод прадпрымальнікаў ёсць тыя, якія адчулі неправамерны ціск падчас падпіскі. Як распавёў старшыня Рады прадпрымальнікаў рынку «Паўднёвы» Андрэй Шэсцяракоў:

- Кошт глянцавага часопіса 16 рублёў 41 капейка. Цяпер гэта істотныя грошы. Калі прадпрымальнік у гэтай сітуацыі з абмежаваннем сродкаў адмаўляецца, то інспектар цісне на прадпрымальніка. Перапісваецца нумар гандлёвага месца, і прадпрымальніка папярэджваюць, што ён кандыдат №1 на пазапланавую праверку. Як гэта зразумець? Чаму дагэтуль існуе гэтая практыка?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках