26 красавiка 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Многія засядзеліся ў крэслах

47
Лукашэнка: Многія засядзеліся ў крэслах
Фота: kp.ru

Характэрна, што дыктатар казаў не пра сябе.

Дыктатар прызначыў Генадзя Пальчыка рэктарам Акадэміі кіравання і даручыў яму цалкам перавярнуць там сістэму адукацыі.

- Што тычыцца Акадэміі кіравання, адпачываць там не атрымаецца. Там трэба цалкам перавярнуць сістэму адукацыі, - агучыў Лукашэнка, паведамляе БелТА. - Трэба вызначыцца, перш за ўсё, чаго мы хочам ад Акадэміі кіравання. Калі вызначымся, зразумеем, каго мы павінны рыхтаваць. Потым трэба памяняць праграмы. Там рыхтуюць і вядуць павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў. Пад гэта патрэбныя праграмы. А потым падбіраць трэба выкладчыкаў. Гэта павінны быць сапраўдныя патрыёты, хоць асаблівых прэтэнзій да выкладчыкаў ВНУ выставіць мы не можам, але аднак гэта павінны быць абсалютныя дзяржаўнікі.

На ягоную думку, цалкам сістэму трэба перабудаваць:

- Я не ведаю, як там у Адміністрацыі яе спрабуюць перабудаваць, але, калі рэктар адцягнуты ад гэтага і яго няма, сістэму не пабудуеш. Таму трэба дакладна разумець: цяперашні кіраўнік - гэта чалавек, які ведае эканоміку, замежную мову і можа камунікаваць з кожным. На гэта трэба наладжваць. Значыць, трэба вывучаць больш замежную мову, запрашаць туды больш людзей з эканамічным або юрыдычным ухілам. Калі нам трэба, каб кіраўнік валодаў паліталогіяй, значыць, трэба вывучаць гэтыя навукі.

Гэта не тое, як было ў ВПШ калісьці. І катэгарычна не тое, што цяпер. Мы сёння там адукацыю даем людзям дзеля адукацыі. Хто другую, хто трэцюю, хто пятую... І тысячу гадоў ім гэта адукацыя не патрэбная. Таму трэба падумаць пра адбор. Дакладна вызначыцца. Калі мы будзем стацыянар пакідаць - які гэта павінен быць стацыянар. А яго, мабыць, трэба пакінуць - можа, сапраўды ёсць хлопцы, якіх варта браць пасля школы, і яны там атрымаюць адукацыю. Гэта будуць добрыя кіраўнікі. Але перш за ўсё трэба шліфаваць, праводзіць павышэнне кваліфікацыі цяперашніх кіраўнікоў і тых, хто ў рэзерве.

Лукашэнка адзначыў, што ўжо да 1 верасня трэба ажыццяўляць набор тых людзей, якія сапраўды павінны атрымліваць адукацыю ў Акадэміі кіравання:

- Ні ў якім разе нельга падганяць колькасць і наогул будаваць адукацыю пад тыя карпусы, якія там ёсць. Калі там нешта лішняе, трэба прыбраць. Але я не думаю, што там ёсць нешта лішняе. Трэба проста сесці і падумаць разам. Гэта Акадэмія кіравання пры прэзідэнце - адзіная навучальная ўстанова, якая наўпрост фактычна падпарадкаваная «прэзідэнту», а мы не можам там выбудаваць сістэму адукацыі як след.

Дыктатар таксама ўзгадніў прызначэнне на пасады рэктараў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Берасцейсккага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Вадзіма Богуша і Аляксандра Драгана.

- Ратацыю я даручыў даўно пачаць. Таму што вельмі многія засядзеліся ўжо ў гэтых крэслах. Ужо няма таго, што трэба. Трэба асучасніць ВНУ. Трэба яшчэ на адну прыступку падняцца вышэй, выконваць заказ грамадства і эканомікі ў тых кадрах, у якіх яны маюць патрэбу. Жыццё дыктуе свае ўмовы. Таму патрэбныя новыя людзі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках