26 красавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанскі трэнер абвясціў, што заменіць Арсена Венгера ў «Арсенале»

Гішпанскі трэнер абвясціў, што заменіць Арсена Венгера ў «Арсенале»
АРСЕН ВЕНГЕР
Фота: theguardian.com

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пакуль не паступіла.

Афіцыйны сайт вядомага гішпанскага спецыяліста Унаі Эмеры паведаміў аб яго прызначэнні галоўным трэнерам «Арсенала», піша tut.by.

На партале была размешчаная эмблема лонданскага клуба, фатаграфія гішпанца і ягоны подпіс са словамі «Ганаруся быць чальцом сям'і «Арсенала».

Аднак пазней паведамленне было выдаленае. На сёння сайт Унаі Эмеры не дзейнічае.

Раней стала вядома, што 46-гадовы Эмер блізкі да падпісання кантракта з «Арсеналам» паводле схемы «2 + 1», а яго тарыф складзе 5 мільёнаў фунтаў на год.

Два мінулыя гады Эмер прапрацаваў галоўным трэнерам «Пары Сен-Жэрмэн» і пакінуў французскі клуб па заканчэнні сезона.

Раней Унаі Эмер быў рулявым «Валенсіі», з якой тры разы запар займаў трэцяе месца ў чэмпіянаце Гішпаніі (2010, 2011, 2012). З траўня да лістападу 2012 года ўзначальваў маскоўскі «Спартак». З гішпанскай «Севільяй» тройчы запар перамагаў у Лізе Еўропы (2014, 2015, 2016). За стырном ПСЖ - чэмпіён Францыі (2018), уладальнік Кубка Францыі (2017, 2018), уладальнік Кубка французскай лігі (2017, 2018), уладальнік Суперкубка Францыі (2016, 2017).

У красавіку легендарны галоўны трэнер лонданскага «Арсенала» Арсен Венгер выступіў з заявай, у якой паведаміў, што пасля заканчэння гэтага сезона пакіне сваю пасаду.

68-гадовы Арсен Венгер трэніруе «Арсенал» з 1996 года. Ён 3 разы прыводзіў клуб да тытула чэмпіёна Англіі (1998, 2002, 2004) 7 разоў здабываў з ім Кубак Англіі (1998, 2002, 2003, 2005, 2014, 2015, 2017), яшчэ 7 раз - Суперкубак (1998, 1999, 2002 г., 2004 г., 2014, 2015, 2017).

Выводзіў «Арсенал» у фіналы Лігі чэмпіёнаў (2006) і Кубка УЕФА (2000).

Тройчы прызнаваўся найлепшым трэнерам англійскай прэм'ер-лігі (1998, 2002, 2004) і 4 разы - трэнерам года ў Еўропе (2000, 2002, 2003, 2004). У 2006 годзе уключаны ў Залу славы ангельскага футбола.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках